Вы тут

ДНК расказала пра нашых продкаў


Не так даўно навукоўцы выкарыстоўвалі ДНК аднаго з самых старажытных англійскіх шкілетаў (узростам каля 10 000 гадоў), каб высветліць, як выглядалі першыя жыхары Брытаніі. Зрэшты, ДНК старажытнага шкілета бярэцца ўжо не першы раз і раскрывае дзіўныя факты пра нашых старажытных продкаў. Хуткае развіццё секвеніравання геному (вызначэнне паслядоўнасці, што дазваляе раскрыць розную інфармацыю, якую нясуць гены) за некалькі апошніх дзесяцігоддзяў адкрыла новае акно ў мінулае.


Зносіны з неандэртальцамі

Археолагі даўно здагадаліся, што сучасныя людзі і неандэртальцы жылі разам у Еўропе і Азіі, але толькі нядаўна стаў вядомы характар іх сужыцця. Фактычна пасля таго, як у 2008 годзе быў секвеніраваны першы мітахандрыяльны геном неандэртальца (ДНК, размешчаная ў мітахондрыі клеткі), генетыкі і археолагі доўгі час не маглі зразумець, ці звязаныя людзі з нашым найбліжэйшым сваяком у нейкай меры ці не.

Калі ў 2010 годзе быў секвеніраваны поўны геном неандэртальца, параўнанне з ДНК сучаснага чалавека паказала, што ўсе неафрыканскія людзі валодаюць кавалачкамі ДНК неандэртальцаў, замешанымі ў геноме. Гэта магло адбыцца, калі б людзі і неандэртальцы перамяшаліся ўсяго 50 000 гадоў таму. Пасля, праз некалькі гадоў, гэта пацвердзілася.

Што дазволіла жыць у гарах

Як ні дзіўна, нашы продкі размаўлялі з неандэртальцамі не проста як сябры. Калі з закамянелага пальца, знойдзенага ў пячоры ў Алтайскіх гарах у Сібіры, была секвеніравана ДНК, а палец, як лічылі, належаў неандэртальцу, генетычны аналіз паказаў, што гэта быў фактычна новы від чалавека, які адрозніваўся ад неандэртальцаў, але быў цесна з імі звязаны. Аналіз поўнага геному паказаў, што гэтыя «дзянісаўскія людзі» таксама мелі сексуальныя зносіны з нашымі продкамі.

Тыбетцы, якія жывуць сярод самых высокіх у свеце гор, здольныя выжываць на вышынях, на якіх большасць людзей проста задыхаюцца праз адсутнасць кіслароду. Генетычны аналіз паказаў, што яны, нароўні з эфіопскіми і андскімі горцамі, маюць асаблівыя генетычныя адаптацыі, якія дазваляюць ім апрацоўваць кісларод у разрэджаным горным паветры. Цяпер мы ведаем, што гэтыя генетычныя адаптацыі да вышыні ў тыбетцаў — у іх ёсць канкрэтны варыянт гена EPAS1 — на самай справе былі перанятыя праз радавое спароўванне з дзянісаўскімі людзьмі.

Высветлілася, што паляпшэнне імунітэту, метабалізму і дыеты сярод сучасных людзей таксама звязана з карыснымі генетычнымі варыянтамі, успадкаванымі ў выніку гэтага скрыжавання як з неандэртальцамі, так і з дзянісаўскімі людзьмі.

Хуткая эвалюцыя

Скрыжаванне з іншымі відамі тлумачыць толькі невялікую частку чалавечых адаптацый. Аналіз ДНК паказвае нам, што па меры таго, як нашы продкі разыходзіліся па свеце, яны эвалюцыяніравалі ў розным асяроддзі і адаптаваліся да ежы хутчэй, чым лічылася раней. Напрыклад, відавочным узорам хуткай чалавечай адаптацыі з'яўляецца выпрацоўка пераноснасці лактозы. Здольнасць ператраўляць малако пасля трох гадоў не ўніверсальная — і раней меркавалася, што яна распаўсюдзілася ў Еўропе разам з сельскай гаспадаркай Блізкага Усходу прыкладна 10 000 гадоў таму.

Але калі мы вывучаем ДНК людзей за апошнія 10 000 гадоў, гэтая адаптацыя, якая зараз з'яўляецца звычайнай з'явай у Паўночнай Еўропе, адсутнічала яшчэ 4000 гадоў таму, і нават потым была досыць рэдкай з'явай. Гэта азначае, што распаўсюджванне пераноснасці лактозы ў Еўропе павінна было працякаць неверагодна хутка.

Першыя англічане былі цемнаскурыя

ДНК аднаго з першых людзей у Брытаніі, Cheddar Man, паказвае, што ён хутчэй за ўсё быў цемнаскуры і блакітнавокі. І ён таксама не мог ператраўляць малако. Хоць гэта цікава і нават збольшага дзіўна, даведацца, што некаторыя з першых людзей, якія насяляюць востраў, цяпер вядомы як Брытанія, мелі цёмную скуру і блакітныя вочы, гэтая дзіўная камбінацыя зусім не такая ўжо і непрадказальная, улічваючы тое, што мы даведаліся пра палеалітычную Еўропу з ДНК старажытных людзей. Цёмная скура была даволі распаўсюджана сярод паляўнічых-збіральнікаў накшталт Cheddar Man, якія жылі ў Еўропе на працягу тысячагоддзяў пасля таго, як жыў ён, — і блакітныя вочы ў іх былі з часоў ледніковага перыяду.

Белая скура прыйшла ў Еўропу з Усходу

Такім чынам, калі 10 000 гадоў назад у Еўропе была распаўсюджаная цёмная скура, як еўрапейцы абзавяліся сваёй белай скурай? У Еўропе больш няма паляўнічых-збіральнікаў, ды і па ўсім свеце іх засталося вельмі няшмат. Сельская гаспадарка замяніла паляванне як лад жыцця, а як вядома, у Еўропе сельская гаспадарка распаўсюдзілася з Блізкага Усходу. Генетыка раскрыла нам, што гэта змяненне таксама звязана са значным рухам людзей.

Таксама мы ведаем цяпер, што каля 5000 гадоў назад у Еўропу быў вялікі прыток людзей з расійскіх і ўкраінскіх стэпаў (тэрытарыяльна). Разам з ДНК гэтыя людзі прынеслі прыручаных коней і кола ў Еўропу, а разам з тым, магчыма, протаіндаеўрапейскую мову, з якой пайшлі амаль усе сучасныя еўрапейскія мовы. Верагодней за ўсё, разам з імі ў Еўропе з'явілася і белая скура. Лічыцца, што светлая пігментацыя скуры дапамагае людзям лепш паглынаць сонечнае святло і сінтэзаваць з яго вітамін D.

Іван КУПАРВАС

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».