Вы тут

Турыстычны аўтобус перакуліўся ў Аршанскім раёне


Турыстычны аўтобус міжнародных зносін перавярнуўся ў Аршанскім раёне, паведаміў начальнік аддзялення агітацыі і прапаганды ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Казючыц.


Фота: vk.com/vitebsk__jai

Здарэнне з аўтобусам міжнародных зносін Кіеў-Талін, на борце якога знаходзіліся 53 чалавекі - грамадзяне Украіны, Малдовы і Расіі, адбылося ў 4.30 2 жніўня. Паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўца заснуў за рулём і на 186-м км аўтадарогі М8 каля вёскі Светачоўка наехаў на светлавую апору, пасля чаго аўтобус перакуліўся на бок у кювет па ходзе руху.

Для ацэнкі фізічнага стану ў бальніцу былі дастаўлены 12 чалавек. Восем з іх ужо агледжаны ўрачамі і адпушчаныя. Па словах медыкаў, сур'ёзных траўмаў у аварыі ніхто з пацярпелых не атрымаў і ў шпіталізацыі не мае патрэбы.

Супрацоўнікі міліцыі і работнікі МНС арганізавалі дастаўку астатніх пасажыраў у гасцініцу, ім аказваецца іншая неабходная дапамога. У бліжэйшыя гадзіны ў Оршу з Ліды прыедзе рэзервовы аўтобус, на якім турысты працягнуць паездку ў суправаджэнні ДАІ.

Аляксандр Казючыц таксама дадаў, што пры вывучэнні тахографа было ўстаноўлена, што перазменка кіроўцаў павінна была адбыцца ў 5.00.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».