З 1 жніўня па 30 верасня Мінскі гарадскі цэнтр сацыяльнага абслугоўвання сям'і і дзяцей праводзіць акцыю “У школу з усмешкай!”. У яе рамках дасведчаныя псіхолагі дадуць бацькам першакласнікаў парады, як дапамагчы дзіцяці хутка адаптавацца да школьнага распарадку дня, уліцца ў новы калектыў, навучыцца спраўляцца з цяжкасцямі.
У мэтах аказання дапамогі першакласнікам і іх бацькам спецыялісты Цэнтра будуць праводзіць бясплатныя семінары, трэнінгі і індывідуальныя кансультацыі. Семінары-практыкумы для бацькоў “Гутаркі на школьным парозе” ахопяць такія тэмы, як псіхалагічныя асаблівасці першакласнікаў, школьная сталасць (або псіхалагічная гатоўнасць да школы), цяжкасці, з якімі сутыкаюцца бацькі і настаўнікі ў першыя гады навучання дзяцей, школьная дэзадаптацыя, развіццё і падтрымка ў дзіцяці жадання вучыцца.
Трэнінг для павышэння стрэсаўстойлівасці першакласнікаў "Хачу ў школу!” дапаможа захаваць душэўны і эмацыйны дабрабыт дзіцяці ў перыяд прывыкання да новых умоў.
Запісацца на семінары, трэнінгі, кансультацыі, а таксама атрымаць больш падрабязную інфармацыю пра акцыю “У школу з усмешкай!” можна па тэлефоне: (017) 317 32 32.
Надзея НІКАЛАЕВА
«Гэта не толькі пра бізнес, але і пра чалавечыя адносіны».
«Нашы работы — жывыя, з энергетыкай любові і дабра».