У Беларусі ствараецца адзіная дзяржаўная сістэма навучання насельніцтва метадам аказання першай дапамогі пры станах, якія ўяўляюць пагрозу для жыцця і (або) здароўя чалавека. Гэта замацавана ў праекце пастановы, які выносіцца на грамадскае абмеркаванне.
Як растлумачылі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя, адзіная сістэма дазволіць навучыць насельніцтва навыкам аказання першай дапамогі да прыбыцця медыкаў на месца здарэння. Гэта будзе садзейнічаць зніжэнню смяротнасці і інваліднасці з-за нясвоечасовага і няправільнага аказання такой дапамогі.
Навучанне насельніцтва будзе ажыццяўляцца асобамі, якія маюць вышэйшую або сярэднюю спецыяльную медыцынскую адукацыю на базе вучэбна-трэніровачных цэнтраў арганізацый, якія аказваюць медыцынскую дапамогу і адукацыйныя паслугі па профілі «Ахова здароўя», любой формы ўласнасці, у тым ліку ў арганізацыях Чырвонага Крыжа.
У цяперашні час у нашай краіне дзейнічае сістэма навучання навыкам аказання першай дапамогі кантынгентаў, якія працуюць па розных напрамках дзейнасці. Гэтыя пытанні ўключаны ў праграмы падрыхтоўкі і перападрыхтоўкі кіроўцаў механічных транспартных сродкаў усіх катэгорый; работнікаў, звязаных з перавозкай небяспечных грузаў; работнікаў арганізацый, якія эксплуатуюць электраўстаноўкі; работнікаў, звязаных з эксплуатацыяй водаправодных і каналізацыйных сетак; работнікаў сістэмы жыллёва-камунальнай гаспадаркі, занятых у зялёнай гаспадарцы; персаналу санітарных фарміраванняў.
Азнаёміцца з праектам пастановы можна на сайце Міністэрства аховы здароўя. Прапановы па дакуменце прымаюцца да 10 жніўня бягучага года.
Надзея НІКАЛАЕВА
Напярэдадні прафесійнага свята педагогаў у Нацыянальным прэс-цэнтры абмеркавалі імідж настаўніка, усебаковае развіццё студэнтаў педагагічных ВНУ і новыя праекты.
Укараняюцца інавацыйныя тэхналогіі ў практыку работы дзіцячых садкоў.
Цэны на ліквіднае жыллё ў сталіцы выраслі на 5 працэнтаў.