Вы тут

У ІT-лагеры МТС завяршылася першая змена


Сумесны праект Міністэрства адукацыі і мабільнага аператара рэалізуецца гэтым летам на базе дзіцячага аздараўленчага лагера «Гарызонт» у Радашковічах. На працягу дзвюх змен для дзяцей тут арганізуюцца бясплатныя заняткі, якія праводзяць выкладчыкі Адукацыйнага цэнтра ПВТ.


Летась падлеткі вучыліся ў ІТ-лагеры праграмаваць гульні на мове Sсrаtсh і падрыхтавалі больш як 300 уласных праектаў. Гэтым разам было вырашана зрабіць упор на стварэнні разнастайнага ўнікальнага кантэнту.

У праграме першай змены было чатыры кірункі: «Асновы робататэхнікі», «Робататэхніка: датчыкі і праграмы», «Відэаблогінг» і «Мабілаграфія». Два тыдні школьнікі вучыліся праграмаваць, мадэліраваць робатаў, рабіць мастацкія фота і здымаць відэаролікі. За час ІT-канікул дзеці даведаліся, для чаго і дзе прымяняецца робататэхніка, стварылі каля двух дзясяткаў уласных мадэляў робатаў. Школьнікі прайшлі курс па асновах фатаграфіі: навучыліся працаваць з кампазіцыяй, святлом і апрацоўваць фота з дапамогай праграм на смартфонах. Акрамя таго, выхаванцы летніка атрымалі веды па здымцы і мантажы відэаролікаў і стварылі ўласныя YоuTubе-каналы.

Заняткі былі разлічаны на дзяцей і падлеткаў ва ўзросце ад 6 да 17 гадоў. Трапіць на бясплатныя курсы змаглі ўсе, хто прыехаў у «Гарызонт» па пуцёўцы. Пасля заканчэння навучання слухачы курсаў атрымалі пасведчанні Адукацыйнага цэнтра ПВТ і памятныя падарункі.

Праект «ІT-лагер» рэалізуюць сумесна Міністэрства адукацыі і кампанія МТС у рамках заключанага пагаднення аб супрацоўніцтве. Партнёрам выступае Адукацыйны цэнтр ПВТ. Другая змена стартуе ў ІТ-лагеры 7 жніўня.

Надзея НІКАЛАЕВА

Загаловак у газеце: Як стварыць уласны YоuTubе-канал?

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».