Вы тут

У колькі абыдзецца форма для школьнікаў?


Да новага навучальнага года «Беллегпрам» выпусціць 350 новых мадэляў швейных вырабаў. Яшчэ 150, якія летась карысталіся найбольшым попытам, запланаваны да паўторнага выпуску.


Кошты на камплекты адзення дзелавога стылю для школьнікаў вагаюцца ад 77 да 181 рубля. Набыць жакет, камізэльку, спадніцу і блузку для дзяўчатак 1—4 класаў абыдзецца ў 77—120 рублёў, для 5—9 класаў — 79—130 рублёў, для 10—11 — 116—165 рублёў. Камплект для хлопчыкаў (у складзе якога пінжак, штаны і кашуля) 1—4 класаў будзе каштаваць ад 85 да 106 рублёў, для 5—9 класаў — ад 96 да 125 рублёў, для 10—11 — ад 123 да 151 рубля. Той жа набор, але з камізэлькай будзе даражэйшы на 15—30 рублёў. Гэта адпускныя цэны з падаткам на дабаўленую вартасць, гандлёвую надбаўку крамы ўстанаўліваюць самастойна.

У «Беллегпраме» адзначаюць, што прыслухоўваюцца да пажаданняў вучняў і іх бацькоў, Міністэрства адукацыі. Напрыклад, прапануюць мадэлі з трыкатажу, якія не абмяжоўваюць рух, выкарыстоўваюць спалучэнні розных фактур тканіны, нятканыя матэрыялы, каб зрабіць форму больш разнастайнай.

Наталля ЛУБНЕЎСКАЯ

Загаловак у газеце: Ад 77 да 181 рубля

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.