Вы тут

У лідарах — мытная справа і кітайская мова


У ВНУ падводзяць вынікі залічэння на платную форму навучання.


Сярэдні конкурс у Белдзяржуніверсітэце на дзённую платную форму навучання склаў сёлета 1,5 чалавека на месца.  Амаль 37% абітурыентаў, залічаных на першы курс па агульным конкурсе па выніках ЦТ, маюць больш як 300 балаў  (у 2017 годзе такіх было 28%), а больш за 200 балаў маюць 94 % залічаных на першы курс.

У БДУ назвалі спецыяльнасці, дзе на платнай форме навучання склаліся самыя высокія прахадныя балы. Сярод прыродазнаўчых спецыяльнасцей і дакладных навук гэта "прыкладная інфарматыка" — 305, "інфарматыка" — 301, "хімія лекавых злучэнняў" — 297,  “камп’ютарная бяспека”  — 291 і “фундаментальная хімія” — 289 . Сярод сацыяльна-эканамічных і гуманітарных у лідарах "міжнароднае права" — 338, "міжнародныя адносіны" — 331, "лінгвакраіназнаўства" — 324, “інфармацыя і камунікацыі” — 321 і “сусветная эканоміка” — 305.  

У БДУІР самы высокі прахадны бал — 317. Запатрабаванымі ў абітурыентаў, якія падалі дакументы на платную форму навучання, тут сталі IT-спецыяльнасці і спецыяльнасці інжынерна-эканамічнага профілю. Найбольш папулярныя — "праграмнае забеспячэнне інфармацыйных тэхналогій" (317), "інфарматыка і тэхналогіі праграмавання" (289), "інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі (у гульнявой індустрыі)" (279).  Заўважым, што на бюджэце рэйтынг спецыяльнасцяў узначаліла "эканоміка электроннага бізнесу" з прахадным балам  — 384.

У БНТУ на першым месцы ў абітурыентаў , якія паступалі на платныя месцы па выніках трох ЦТ, была "мытная справа": прахадны бал на гэту спецыяльнасць — 257. На другім — "кіраванне дызайн-праектамі на прамысловым прадпрыемстве" (247) і “транспартная лагістыка” (247). Далей ідуць “бізнес-адміністрыраванне” (244 бала) і “праграмнае забеспячэнне інфармацыйных тэхналогій (243). А самыя нізкія балы на платнай форме навучання ў БНТУ склаліся на спецыяльнасцях “дызайн гусенічных і колавых машын” (усяго 99,7), “дызайн вытворчага абсталявання” (100,33), “прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва “ (103), “водазабеспячэнне, водаадвядзенне і ахова водных рэсурсаў” (106). Але на шэрагу  спецыяльнасцей конкурс увогуле не адбыўся і на іх былі залічаны ўсе абітурыенты, якія падалі свае дакументы.

У Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце самых моцных абітурыентаў сабраў  факультэт кітайскай мовы і культуры: на спецыяльнасці “кітайская мова” (спецыялізацыя  — камп’ютарная лінгвістыка і руская мова, як замежная) прахадны бал на платную форму навучання склаў 310, на спецыяльнасці “кітайская мова” (спецыялізацыя —  спецыяльны пераклад) — 321 бал. А, напрыклад, на арабскую мову (спецыяльны пераклад) дастаткова было набраць 194 бала, хоць на бюджэтнай форме навучання прахадны бал тут быў 351.

Надзея НІКАЛАЕВА

Фота Сяргея НІКАНОВІЧА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».