Вы тут

Часопіс “Беларусь.Belarus” чытаюць па ўсім свеце


Вядомае выданне з ліпеня 2018 года ўваходзіць ў склад Рэдакцыйна-выдавецкай установы “Выдавецкі дом “Звязда”


Тыя, хто наведвае звяздоўскі партал у інтэрнэце, маглі заўважыць, што там з’явіўся і лагатып  часопіса “Беларусь. Belarus”. З 2004 года ён быў у складзе медыяхолдынга “СБ. Беларусь сегодня”, а ў новай рэдакцыйна-выдавецкай структуры – з ліпеня 2018-га.  

Нагадаем, што напрыканцы мінулага – пачатку гэтага стагоддзя часопіс “Беларусь” выходзіў як на беларускай мове, так і ў рускамоўным варыянце. Прыкладна тады ж узнікла і асобнае выданне “Belarus” на англійскай мове. З часам тыя праекты  атрымалі далейшае развіццё. Часопіс прайшоў перарэгістрацыю пад назвай “Беларусь. Belarus” і пачаў выдавацца як на беларускай мове, так і ў іншамоўных версіях: англійскай, польскай, іспанскай, нямецкай. У 2017-м з’явілася і кітайская. З ліпеня 2018 года часопіс “Беларусь. Belarus” выходзіў на трох мовах – беларускай, англійскай і кітайскай. У Кітаі, як дарэчы, і ў іншых краінах на яго можна было падпісвацца.

І апошняе на гэты час. Літаральна з 2022 года часопіс “Беларусь. Belarus” выдаецца пераважна ў англамоўнай версіі. Хаця частка матэрыялаў у ім па-ранейшаму друкуецца на кітайскай і беларускай мовах. З ліпеня гэтага года ў часопісе прысутнічае беларускамоўны тэматычны дадатак – “Голас Радзімы”, які зарыентаваны на чытацкую аўдыторыю суайчыннікаў за мяжой.  

P.S. Арыгінальная версія нумаров часопіса“Беларусь. Belarus” даступна ў ПДФ-фармаце. Асобныя матэрыялы размяшчаюцца на галоўнай старонцы сайта на рускай і беларускай мовах. 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

 Для чаго Аляксей Хомчык стаў урачом?

Для чаго Аляксей Хомчык стаў урачом?

«Дзядзька Васіль загінуў, ты павінен працягнуць яго справу. Ты добра вучышся, павінен стаць доктарам».

Грамадства

Буякі, суніцы і лісічкі — прыцэньваемся да падарункаў чэрвеня

Буякі, суніцы і лісічкі — прыцэньваемся да падарункаў чэрвеня

«Ёсць і імпартныя, іспанскія — яны па-ранейшаму ў раёне 70 рублёў за кіло, 30 рублёў — кантэйнер».

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў.