Вы тут

Дзве мінскія фірмы недаплацілі 5,6 мільёна рублёў падаткаў


Работнікі Бабруйскага міжраённага аддзела ўпраўлення ДФР Камітэта дзяржкантролю па Магілёўскай вобласці выявілі, што ў 2011—2015 гадах нячыстыя на руку камерсанты стварылі брытанскі суб'ект гаспадарання, каб ухіліцца ад выплаты падаткаў на тэрыторыі Беларусі. Мусіць, каб лепей замесці сляды, кіравалі яны гэтай кампаніяй-нерэзідэнтам па інтэрнэце. І з чыстым сэрцам заключалі фіктыўныя здзелкі па набыцці ў падкантрольнай ім брытанскай фірмы імпартных электронных кампанентаў па завышаных цэнах. Фактычна ж тавар набываўся непасрэдна ў замежнага вытворцы па больш нізкай цане.


Судом Фрунзенскага раёна горада Мінска разгледжана крымінальная справа ў дачыненні да трох кіраўнікоў дзвюх сталічных фірмаў па фактах ухілення ад выплаты падаткаў і збораў у суме 5,6 мільёна рублёў. На лаве падсудных апынуліся дырэктар ТАА «ФІК» (ён жа займаў пасаду намесніка дырэктара ТАА «БЭК-эксперт») і два яго намеснікі. У ходзе папярэдняга расследавання ў бюджэт кампенсавана 330 тысяч рублёў з агульнай сумы нанесенай шкоды.

За нявыплату падаткаў у асабліва буйным памеры дырэктар прысуджаны да пазбаўлення волі на пяць гадоў з канфіскацыяй маёмасці. Два намеснікі дырэктара — на чатыры гады з канфіскацыяй маёмасці. Усе трое пазбаўленыя права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў, на тэрмін пяць гадоў.

Сяргей КУЛАКОЎ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».