Вы тут

Мінулыя выхадныя дні ў плане дарожнага руху выдаліся цяжкія


12 жніўня ў Іўеўскім раёне ў аўтамабільнай аварыі пацярпелі сем чалавек. Сутыкнуліся два мікрааўтобусы. Сярод пацярпелых шэсць пасажыраў мікрааўтобуса «Мерседэс». Яны ехалі ў Польшчу. Пацярпеў таксама 58-гадовы кіроўца мікрааўтобуса «Фольксваген», якога падазраюць у тым, што здарылася. Паводле папярэдняй інфармацыі, менавіта ён выехаў на сустрэчную паласу.


У той жа час у Ганцавіцкім раёне, паблізу ад аграгарадка Раздзяловічы, адбылася жудасная аварыя, у якой загінулі два чалавекі. Па папярэдняй інфармацыі, за рулём «Нісана» была жанчаны 1993 года нараджэння. Яна не справілася з кіраваннем і з'ехала ў кювет, дзе машына перакулілася ў меліярацыйны канал. З ёй у салоне знаходзіўся мужчына 1994 года нараджэння. Абодва не змаглі выбрацца з пагружанага ў ваду аўтамабіля і загінулі.

11 жніўня ў Лагойскім раёне ад атрыманых у ДТЗ траўмаў памёр падлетак. Аварыя здарылася ноччу. 18-гадовы жыхар Лагойска за рулём «Таёты» не справіўся з кіраваннем на закругленні дарогі, з'ехаў у кювет і перакуліўся. І кіроўца, і 14-гадовы пасажыр, які знаходзіўся на заднім сядзенні, атрымалі траўмы і былі шпіталізаваны. Падлетак памёр у бальніцы. Кіроўца, дарэчы, не быў прышпілены рэменем бяспекі.

Гэты сумны спіс можна працягваць, але які сэнс? Галоўнае, зразумець, з-за чаго адбываюцца падобныя здарэнні? У чым асноўная прычына таго, што не старыя, здаровыя людзі страчваюць кіраванне аўтамабілем і становяцца віноўнікамі або ахвярамі ДТЗ?

Па словах Ганны Банадык, старшага інспектара па асаблівых даручэннях УДАІ МУС, галоўная бяда — усе той жа чалавечы фактар. Людзі, нягледзячы на тое, што ўсё быццам бы ведаюць і зусім не жадаюць ні сабе, ні блізкаму аніякага ліха, усё роўна парушаюць правілы руху. Засынаюць за рулём, не прышпіляюцца рэменем бяспекі, пераходзяць дарогу ў забароненым месцы, не кантралююць сваё самадчуванне і г. д. Супрацоўнікі ДАІ вядуць з насельніцтвам пастаянную работу па павышэнні адказнасці на дарозе. Акрамя таго, інспектары ДАІ арыентаваны на тое, каб аказваць усебаковую дапамогу людзям. Асабліва зараз, калі на вуліцы стаіць спякота. Калі нехта адчувае сябе дрэнна, яго павінен агледзець спецыяліст, а спатрэбіцца, выклічуць «хуткую». Людзей папярэджваюць, каб сачылі за перападамі ціску, каб не садзіліся за руль хворымі, каб звярталі ўвагу на усе магчымыя рызыкі. Без перабольшвання, робіцца ўсё, каб выратаваць людзей і паменшыць, а то і звесці да нуля колькасць ДТЗ у краіне. Але, на жаль, яны здараюцца, і пакуль гэта бязрадасны факт.

Таму лішні раз хочацца сказаць аб тым, як важна быць пільным на дарозе. Бо часцяком адно імгненне аддзяляе шчаслівае жыццё ад страшнага канца, і толькі ў нашых сілах зрабіць так, каб гэтага імгнення не здарылася.

Сяргей Кулакоў

Загаловак у газеце: Імгненне цаной у жыццё

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».