Вы тут

Не багі гаршкі абпальваюць...


...а ўдзельнікі шостага міжнароднага пленэру ганчароў, які нядаўна прайшоў у вёсцы Гарадная Столінскага раёна.


Ім, прызнаным і тытулаваным майстрам і мастакам-керамістам з Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы, дапамагаў, а часам і падказваў малавядомы шырокаму колу знаўцаў ганчарнага рамяства, але нястомны прадаўжальнік гліна-вогненнай справы Рыгор Кавалька. Руплівы захавальнік традыцыйнага «гарадэнскага» ганчарства забяспечваў пленэрыстам тэхнічны фронт: капаў і замешваў гліну, «варыў» паліву і абліваў ёю новы посуд, зроблены ўдзельнікамі. Нарэшце, распальваў горн — спецыяльную печ для абпальвання, кантраляваў тэмпературны рэжым апошняй стадыі тэхналагічнага працэсу. Пленэр праводзіўся на базе Цэнтра ганчарства, у якім Рыгор Іосіфавіч шмат гадоў працуе кіраўніком дзіцячага гуртка. Побач з ім на пленэры працаваў і малады ганчар, аднавясковец, вучань, а цяпер і калега — Іван Шэлест.

У Гарадную па традыцыі прыязджаюць прадстаўнікі розных ганчарных і керамічных мастацкіх школ. Сёлета сярод удзельнікаў была і заслужаны дзеяч культуры Маскоўскай вобласці, жыхарка Балашыхі, знаны кераміст Вольга Шоніна. Яна другі раз на пленэры, называе гараднянскую гліну асаблівай. З ёй згодныя іншыя ўдзельнікі: гліна з-пад Гарадной — сапраўдная з'ява, кажуць. Гэты натуральны матэрыял і вызначыў спрадвечны лёс вёскі.

— Задача міжнароднага пленэру — спрыяць аднаўленню традыцый Гарадной, — зазначае ідэйная стваральніца і куратар ганчарных форумаў, загадчыца аддзела традыцыйнай культуры Брэсцкага абласнога грамадскага цэнтра Ларыса Быцко.

Анатоль КЛЯШЧУК

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».