Вы тут

Як на Браслаўшчыне адзначалі свята Макавей


У Свята-Пакроўскай царкве ў вёсцы Богіна Браслаўскага раёна не першае стагоддзе шануюць праваслаўныя святы – Тройцу, Дзень прападобнага Аляксандра Неўскага, Пакровы Божай Маці. У гэтыя дні заўсёды праходзяць фэсты і ўрачыстыя богаслужэнні. Але ў гэтай вёсцы, як ні ў адным населеным пункце Беларусі, тым больш на Браслаўшчыне, праваслаўныя вернікі на Першы Спас (Мядовы) здзяйсняюць хросны ход да Макавеяўскай крыніцы, і асабліва тут шануюць традыцыю (летнюю) наведвання могілкаў. Традыцыя старажытная, перадаецца з пакалення ў пакаленне. А пачалася яна, па словах прыхажан, калі побач з могілкамі з’явілася крыніца. Магчыма, гэта якраз было на Макавея.


Вось і ўчора, 14 жніўня, богінскія вернікі зноў сабраліся ў прыходскім храме, каб адзначыць адно з самых вялікіх царкоўных свят і выправіцца на край вёскі – да крыніцы. Святочную літургію з асвячэннем свежага мёду і пешае паломніцтва ўзначаліў настаяцель храма протаіерэй Ігар Чачуковіч. Богінцам давялося ісці не меней за кіламетр да прыгожаўпарадкаванага вытоку. На пляцоўцы каля крыніцы адбылося асвячэнне вады.

– Крынічную ваду мясцовыя жыхары заўсёды шанавалі як лекавую – бо яна дапамагала ад хваробы вачэй, – падзяліўся богінскі святар айцец Ігар. – Нават, калі ў нядаўным мінулым забаранялася спраўляць богаслужэнні на сакральным вытоку, людзі ўсё роўна прыходзілі, тайна маліліся, набіралі вадзіцы. А потым ішлі на могілкі, вадою акраплялі магілы і помнікі,  паміналі спачылых. Царква падтрымлівае гэтую традыцыю.

Гэтыя фотаздымкі і былі зроблены падчас богінскага Макавея. Асабліва шматлюдна было на асвячэнні вады і ў час богаслужэння на могілках.


Анатоль Кляшчук, фота аўтара

Вёска Богіна, Браслаўскі раён

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».