Вы тут

Этап Кубка свету па мастацкай гімнастыцы пройдзе з 17 да 19 жніўня


Гэтым разам у Беларусі збяруцца ўсе найлепшыя прадстаўніцы мастацкай гімнастыкі — больш за 200 спартсменак з 38 краін. Гэты турнір з'яўляецца важным этапам падрыхтоўкі да чэмпіянату свету і добрым шанцам паказаць свае праграмы суддзям і гледачам. Таму ў беларускіх аматараў самага грацыёзнага віду спорту будзе магчымасць убачыць такіх зорак, як Аляксандра Салдатава і Кацярына Селязнёва (якія замянілі Дзіну і Арыну Аверыных), прызёраў чэмпіянату свету Невіяну Владзінаву (Балгарыя), Ліну Ашрам (Ізраіль), Каха Мінагава (Японія).


Беларусь прадставяць прызёр чэмпіянату свету і Еўропы, пераможца этапаў Кубка свету Кацярына Галкіна і прызёр этапаў Кубка свету Анастасія Салас. Таксама на пляцоўцы Fаlсоn Сlub выступяць тытулаваныя каманды ў групавых практыкаваннях.

Галоўны трэнер беларускай каманды Ірына Ляпарская адзначыла, што Аліна Гарнасько, якая раней вельмі добра зарэкамендавала сябе ў зборнай, аднаўляецца пасля траўмы. «Пасля аперацыі ў Германіі і ў Мінску Аліна ўжо нядрэнна сябе адчувае, трэніруецца з намі, прыняла ўдзел у некалькіх неафіцыйных стартах. Плануем, што да студзеня 2019 года яна цалкам адновіцца». Таксама Ірына Ляпарская нагадала, што пасля Алімпійскіх гульняў у Рыа-дэ-Жанэйра ў нас змянілася каманда ў групавых практыкаваннях. «Практычна ўчарашнія юніёркі цяпер уваходзяць у асноўную каманду. Дзяўчаты заваявалі яшчэ не так шмат медалёў, як прывыклі балельшчыкі, але ў нас адна з самых маладых камандаў, таму яны працягваюць работу, трэніруюцца».

Старшыня Беларускай асацыяцыі гімнастыкі Алена Скрыпель расказала, што на этапе Кубка свету ў Мінску гледачоў чакае маляўнічае адкрыццё і яркае фінальнае шоу. «Упэўнена, на маючым адбыцца турніры і нашы гімнасткі парадуюць гледачоў. Да нас прыязджаюць з вялікім задавальненнем, трэба рыхтавацца і да буйнейшых спаборніцтваў. У Беларусі любяць гэты від спорту, шмат хто жадае ім займацца. Сёлета ў нас адкрыўся новы Палац мастацкай гімнастыкі, там праходзіць падрыхтоўка да этапу Кубка свету і чэмпіянату свету», — адзначыла Алена Альбертаўна.

Нагадаем, летась на дамашнім этапе Кубка свету ў Мінску беларускія грацыі заваявалі 10 медалёў.

Адзначым таксама, што этап Кубка свету выклікаў цікавасць не толькі ў беларускіх сродкаў масавай інфармацыі, асвятляць спаборніцтвы будуць журналісты з Японіі, Расіі, Украіны, Швейцарыі і Германіі.

Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Аздаравіць сэрца можна ў любым узросце

Аздаравіць сэрца можна ў любым узросце

Вядома, што сярод прычын заўчаснай смерці сардэчна-сасудзістыя захворванні ўпэўнена займаюць першае месца.

Культура

Кладка якога стагоддзя будзе захавана? У сценах Старога замка ў Гродне вядуцца зандажы

Кладка якога стагоддзя будзе захавана? У сценах Старога замка ў Гродне вядуцца зандажы

Вядома, што пры жыцці польскі кароль Стэфан Баторый так і не ўбачыў канчаткова дабудаванага Старога замка ў Гродне.

Грамадства

Цяпер у краіне бясплодныя пары могуць зрабіць ЭКА бясплатна

Цяпер у краіне бясплодныя пары могуць зрабіць ЭКА бясплатна

Маладыя муж і жонка нецярпліва чакалі з'яўлення ў іх сям'і дзіцяці.