У суботу, 18 жніўня, Іўе запрашае ўсіх ахвотных на яркае, вясёлае і смачнае свята «Іўеўскі памідор».
Удзельнікаў чакае бітва таматнымі... фарбамі, касцюміраванае шэсце, конкурсы на самую лепшую страву з памідораў, конкурс адмысловых агародных пудзіл. Упершыню будуць праводзіць конкурс на самы вялікі тамат «Сіньёр Памідор» сярод гаспадароў Іўеўскага раёна.
Усе ахвотныя змогуць пакаштаваць «памідорны бутэрброд» вялікага памеру, купіць таматы на выстаўцы-продажы, навучыцца рабіць тэматычныя сувеніры, палётаць на дэльтаплане.
Свята завершыцца запускам у неба галоўнага сімвала — паветранага памідора.
Дарэчы, тут будуць вітацца чырвоныя і жоўтыя колеры ў адзежы.
Пачатак а 12-й гадзіне
Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.
Прафесійна, аператыўна, па-добраму.