Вы тут

Праграміст Генадзь Караткевіч стаў самым лепшым на Gооglе Соdе Jаm


Малады чалавек родам з Гомеля і ў гэтым абласным цэнтры пачынаў вучыцца праграмаваць. Сёлета ён зноў перамог на міжнародных спаборніцтвах па праграмаванні Gооglе Соdе Jаm у Таронта. Спаборніцтвы, якія праходзяць на працягу 15 гадоў, з'яўляюцца адным з самых масавых і прэстыжных чэмпіянатаў у свеце. Сёлета колькасць удзельнікаў перавысіла 60 тысяч чалавек.


Генадзь Караткевіч набраў 104 балы. Ён апярэдзіў Каміла Дэбоўскі з Польшчы (96 балаў) і Макота Саэджыма з Японіі (86 балаў). Па ўмовах спаборніцтваў, за чатыры гадзіны трэба было рашыць пяць алгарытмічных задач. На рашэнне адной з іх — Twо-Tіlіng, падобнай на галаваломку, Генадзь патраціў паўтары гадзіны. Пры тым што за задачу давалася не вельмі шмат балаў, менавіта яна прынесла перамогу нашаму праграмісту. Бо, як высветлілася, многія з ёй увогуле не справіліся.

Сёлета ўпершыню тэсціраванне вынікаў праводзілася на камп'ютарах журы — раней удзельнікі самі запускалі свае рашэнні на праверку, а ў сістэму загружалі толькі адказ. Таксама была перапісана і цалкам абноўлена сістэма, на якой праводзіліся спаборніцтвы.

Цяпер 23-гадовы Генадзь Караткевіч паступае ў аспірантуру Санкт-Пецярбургскага нацыянальнага даследчага ўніверсітэта інфармацыйных тэхналогій, механікі і оптыкі. Адзін з экзаменаў пераможца Gооglе Соdе Jаm здаў на «выдатна» дыстанцыйна, калі знаходзіўся ў Канадзе.

Нагадаем, Генадзь Караткевіч — адзін з самых тытулаваных спартыўных праграмістаў у свеце. Ён з'яўляецца шматразовым пераможцам міжнародных і ўсерасійскіх чэмпіянатаў і турніраў па спартыўным праграмаванні. Дарэчы, прыз за першае месца ў апошніх спаборніцтвах склаў $15 тысяч.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

Загаловак у газеце: Умовы змяняюцца, прызёр застаецца

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.