Вы тут

Кіраўніку дзяржавы прадставілі кандыдатуры на пасады ва ўрадзе


На нарадзе ў Прэзідэнта кіраўніку дзяржавы прадставілі кандыдатуры на пасады ва ўрадзе і ў сувязі з заменай іншых службовых асоб

Нагадаем, што па выніках наведвання Оршы 13—14 жніўня Аляксандр Лукашэнка ўказаў на сістэмныя недапрацоўкі па комплексным развіцці раёна і ў сувязі з гэтым прыняў шэраг кадравых рашэнняў: ад пасад былі вызвалены міністры прамысловасці і будаўніцтва, а таксама старшыня Аршанскага райвыканкама. Тады ж кіраўнік дзяржавы запатрабаваў да канца тыдня ўнесці яму прапановы па кадравых зменах ва ўрадзе.


На працягу трох сутак Адміністрацыя Прэзідэнта разам з кіраўнікамі парламента і старшынёй Камітэта дзяржкантролю працавалі над складаннем адпаведнага спіса кандыдатур. «Я ведаю, што былі праведзеныя кансультацыі і з грамадскімі арганізацыямі, і з іншымі, думаю, што я таксама паслухаю іх меркаванне перад тым як назначаць новых членаў урада і іншых службовых асоб», — сказаў Прэзідэнт у пачатку нарады.

На абмеркаванне былі запрошаны таксама старшыня Камітэта дзяржаўнай бяспекі Валерый Вакульчык і начальнік Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры Прэзідэнце Андрэй Паўлючэнка, ведамствы якіх кантралююць антыкарупцыйны складнік службовых асоб кадравага рэестра Прэзідэнта. «Калі ў іх ёсць нейкія пытанні па кандыдатурах, якія будуць абмяркоўвацца, натуральна, яны іх выкажуць», — растлумачыў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка заўважыў, што спектр кандыдатур дастаткова шырокі. «У сувязі з тым, што ў нас ёсць неблагія паслы, якія атрымалі пэўны вопыт работы, і вельмі нават добрыя кандыдатуры з ліку дыпламатычнага корпуса, паслухаем меркаванне і міністра замежных спраў у частцы прадстаўленых кандыдатур з дыпламатычнага корпуса», — сказаў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што кадравае пытанне трэба вырашаць неадкладна, каб не дапусціць некантралюемага развіцця некаторых негатыўных працэсаў у эканоміцы, ды і з пазітыўных каб не зваліцца. «Хоць я не хачу тут драматызаваць сітуацыю: міністры на месцах, ведамствы працуюць, губернатары на месцы, кіруемасць у нас проста не можа быць згубленая», — дадаў ён.

Прэзідэнт звярнуў асаблівую ўвагу на грамадскую думку адносна нядаўна прынятых рашэнняў. «Я адсочваю сродкі масавай інфармацыі, там асобныя ў інтэрнэце заявы, я іх чую, я іх бачу, і я пастараюся ў найбліжэйшы час на іх адрэагаваць. ...Я задаволены ўжо тым, што працэнтаў на 90 гэта пазітыўныя водгукі, гэта кажа пра тое, што людзі, падтрымліваючы Прэзідэнта ў яго дзеяннях, намякаюць на тое, што дысцыплінку трэба падымаць у нашых радах. І гэта будзе зроблена неадкладна», — паабяцаў Аляксандр Лукашэнка.

Лідар краіны зрабіў акцэнт на тым, што ў сітуацыі, якая склалася ў Оршы, вінаваты не толькі чыноўнікі. Кожны чалавек, перш чым некага асуджаць, павінен паглядзець на сябе. «Пад напругай павінны быць пастаўлены ўсе: ад нелюбімых чыноўнікаў (яны гэтага заслугоўваюць, людзі тут маюць рацыю), людзям трэба паглядзець і на сябе: «а які я?», перш, чым некага асуджаць, «ці ўсё я зрабіў?» У Оршы, па-мойму, з гэтым у нас ёсць праблемы, як і па ўсёй краіне. Таму я загадаў, пакуль мы там з балота будзем вылазіць і выводзіць на нармальны ўзровень развіцця прадпрыемствы і сацыяльную структуру, увесці асаблівы рэжым кіравання ў Аршанскім рэгіёне. Гэта значыць, кожны, ад простага чалавека, павінен быць напружаны гэтак жа, як кіраўнікі прадпрыемстваў і структуры адпаведнай улады. Людзі павінны адчуваць, што там пачалася, вобразна кажучы, рэвалюцыя і варушыцца трэба ўсім, у тым ліку простым людзям».

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА

Фота БЕЛТА

Загаловак у газеце: Урок не толькі для чыноўнікаў

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.