Вы тут

Крочыць у нагу з часам і нават крыху наперадзе*


Менавіта так працуе камунальнае нарыхтоўчае ўнітарнае прадпрыемства «ЭкаКомплекс».


Пад'­ехаў спеца­ўтат­ранс­парт. Вя­ліз­ны па­кет смец­ця пе­ра­мя­шча­ец­ца з-пад зям­лі ў кан­тэй­нер аў­та­ма­бі­ля.

«Многія чытачы ўяўляюць, што прадпрыемства, якое займаецца сарціроўкай цвёрдых камунальных адходаў, не можа падтрымліваць санітарны стан на сваёй тэрыторыі. Гэта проста немагчыма ў сілу спецыфікі. Шчыра прызнацца, так думала і я. А калі наведала камунальнае нарыхтоўчае ўнітарнае прадпрыемства «ЭкаКомплекс» у Салігорску, мае погляды кардынальна перамяніліся. Тэрыторыя ў ідэальным стане, заасфальтаваная, агароджа пафарбаваная, а мяшкі з адходамі акуратна складзеныя. Гэта сучаснае прадпрыемства, якое паспяхова працуе, укараняе новыя метады, формы работы, крочыць у нагу з часам, укладвае сродкі ў мадэрнізацыю матэрыяльна-тэхнічнай базы. Тут мэтанакіравана і паступальна рухаюцца наперад, паляпшаюць год ад году вынікі эканамічнай дзейнасці. А гэта залог матэрыяльнага дабрабыту работнікаў, дастойная заработная плата.

— Наша прадпрыемства створана ў 2004 годзе і зарэгістравана ў 2007-м як самастойная юрыдычная структура, якая стала называцца «Камунальнае нарыхтоўчае ўнітарнае прадпрыемства «ЭкаКомплекс», — расказаў выконваючы абавязкі дырэктара Валерый Ермаковіч. — Найперш мы ставім перад сабой задачы па зніжэнні ўздзеяння цвёрдых камунальных адходаў на навакольнае асяроддзе. Нам неабходна як мага больш дастаць другасных матэрыяльных рэсурсаў для перапрацоўкі: пластык, папера, шкло. Мы таксама аказваем паслугі насельніцтву, іншым спажыўцам па абыходжанні з гэтымі адходамі, збіраем, нарыхтоўваем і рэалізуем другасныя матэрыяльныя рэсурсы (ДМР).

У Салігорскім раёне прадстаўлены тры асноўныя сістэмы іх збору. Кантэйнерная ўяўляе сабой раздзельны збор у месцах, дзе яны назапашваюцца. Акрамя таго, нарыхтоўка вядзецца на стацыянарных і перасоўных прыёмных пунктах, а таксама — з дапамогай тэхналагічнай сарціровачнай лініі. Раздзельным зборам адходаў ахоплена 100 % населеных пунктаў раёна і Салігорск.

— Та­кі вя­ліз­ны плас­ты­ка­вы кор­пус з'яў­ля­ец­ца ас­но­вай кан­струк­цыі за­глыб­ле­най смет­ні­цы, — га­во­рыць вы­кон­ва­ю­чы аба­вяз­кі ды­рэк­та­ра «Эка­Комп­лек­су» Ва­ле­рый Ер­ма­ко­віч.

У Салігорску вельмі шчыльная забудова. Уладкаваць кантэйнерныя пляцоўкі бывае даволі складана. Але на прадпрыемстве знайшлі выхад: устанавілі на ўнутраных дваравых тэрыторыях горада кантэйнеры заглыбленага тыпу аб'ёмам пяць метраў кубічных, якія займаюць мала месца і больш умяшчальныя, чым звычайныя кантэйнеры. Гэтае ўдалае рашэнне дазволіла абсталяваць больш пляцовак для раздзельнага збору адходаў. Цяпер на тэрыторыі горада і раёна ўстаноўлена 1500 кантэйнераў для гэтых мэт, ужо ўладкавана 20 заглыбленых. Па праграме «Камфортнае жыллё» аператар выдзяляе прадпрыемству сродкі для закупкі яшчэ 30 кантэйнераў такога тыпу і смеццявоза для іх вывазу. Яшчэ тры кантэйнеры прадпрыемства купляе за свае грошы.

— Мы набылі спецыяльны аўтамабіль, які забірае адходы па ўстаноўленым маршруце і графіку. Механічная праца тут зведзена практычна да нуля, усе працэсы аўтаматызаваныя, — кажа Валерый Уладзіміравіч. У мікрараёне «Памесце» Салігорска прадпрыемства «ЭкаКомплекс» укараніла яшчэ адзін цікавы спосаб збору ДМР па сістэме, якая распаўсюджана ў Галандыі. За асабістыя сродкі закупіла поліэтыленавыя мяшкі рознага колеру для раздзельнага збору адходаў: жоўтага — для пластыку, зялёнага — для паперы і кардону, сіняга — для шкла, і раздало па два камплекты ўладальнікам дамоў. Вываз ажыццяўляецца па ўстаноўленым графіку. Тара вяртаецца гаспадарам.

Ва­дзі­цель спец­аў­та­ма­шы­ны Сяр­гей Квач і стро­паль­шчык Фё­дар Са­ран­цаў з да­па­мо­гай пуль­та дыс­тан­цый­на­га кі­ра­ван­ня па­гру­жа­юць смец­це ў кан­тэй­нер.

У 2009 годзе на базе прадпрыемства быў створаны рэгіянальны цэнтр па зборы зношаных шын.

З 2012-га жыхары горада і раёна маюць магчымасць здаць адпрацаваныя адходы, якія ўтрымліваюць ртуць: градуснікі, люмінісцэнтныя і энергазберагальныя лямпы, а таксама адпрацаваныя элементы спажывання — батарэйкі — у стацыянарныя пункты прыёму другаснай сыравіны, якія абсталяваныя спецыяльнымі кантэйнерамі.

У 2013 годзе ўведзена ў эксплуатацыю тэхналагічная лінія сартавання другасных матэрыялаў, дзе яны праходзяць дасартоўку па відзе і колеры. Другасную сыравіну прымаюць у трох стацыянарных прыёмных пунктах: у самім горадзе, гарадскім пасёлку Чырвоная Слабада і ў вёсцы Дубеі. Калі ў кагосьці няма такой магчымасці, то неабходна звязацца па тэлефоне (80174) 27-92-88 з нарыхтоўшчыкам, які забярэ яе машынай. Гэта можа быць папера, кардон, разнастайныя адходы пластыку, ПЭТ-бутэлькі, плёнка, тара і каністры ад мыйных сродкаў, адходы ліставога і бутэлечнага шкла, зношаныя шыны, буйная, сярэдняя, дробная габарытная бытавая тэхніка.

Са жніўня 2018 года арганізаваны платны збор ад насельніцтва бытавой тэхнікі, якая выйшла з ужывання. Цяпер усе, хто жадае, могуць папоўніць сямейны бюджэт. За кожны кілаграм вагі ім выплачваецца па 25 капеек.

«ЭкаКомплекс» рэгулярна ладзіць акцыі па нарыхтоўцы другасных рэсурсаў сярод насельніцтва. Жыхары Салігорскага раёна актыўна ў іх удзельнічаюць. Каму ж зашкодзіць лішні рубель! Напрыклад, жыхарка пасёлка Чыжоўка ў красавіку здала ў перасоўны прыёмны пункт каля 300 кілаграмаў шкла і 50 кілаграмаў ПЭТ-бутэлек за адзін раз. І такіх сумленных людзей становіцца ўсё больш.

Абнаўленне кантэйнернага парка, закупка новай аўтатэхнікі, перааснашчэнне матэрыяльна-тэхнічнай базы, адкрыццё нарыхтоўчых пунктаў дазволіла значна павялічыць аб'ёмы збору, нарыхтоўкі другасных рэсурсаў. Калі ў 2011 годзе іх было сабрана і нарыхтавана 1600 тон, то ў 2017-м — 3600 тон. У планах — не спыняцца на дасягнутым, умацоўвацца, развівацца, удасканальвацца, паляпшаць вытворчыя паказчыкі. Напрыклад, у хуткім часе будзе закуплена аўтамашына «Газель» для мыцця кантэйнераў.

— Работа па ўкараненні раздзельнага збору адходаў — працяглы і карпатлівы працэс, які патрабуе зладжанай работы не адной структуры або арганізацыі, — адзначыў Валерый Ермаковіч. — Сваіх вынікаў мы дабіліся дзякуючы дапамозе Салігорскага райвыканкама, Салігорскай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, якая кантралюе асобны збор адходаў юрыдычнымі асобамі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі, санкцыянаванае захаванне адходаў, таксама — мясцовых сродкаў масавай інфармацыі і мясцовага тэлевізійнага канала, якія рэгулярна асвятляюць пытанні раздзельнага збору адходаў.

Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ, Алена ДАЎЖАНОК

Фота Яўгена ПЯСЕЦКАГА

УНП 690301806

* - на правах рэкламы

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».