Вы тут

Як у Чэрыкаве ўсе разам варылі варэнне


Хто сказаў, што варэнне зараз варыць не модна? Гэтай спрадвечнай традыцыі ў Чэрыкаве нават прысвяцілі свята і назвалі адпаведна — «Дзень варэння».


Падтрымаць беларускіх сяброў прыехалі і расіяне — з Шумяцкага раёна. Асноўнай падзеяй мерапрыемства стаў конкурс «Духмянае варэнне — свята асалоды» — ён праводзіўся у рамках раённага праекта «Моладзь — гэта мы». Паказаць, на што яны вартыя, адважылася каля 50 удзельнікаў. Згодна з ўмовай, трэба было зрабіць варэнне па сямейным рэцэпце, які выпрабавала ўжо не адно пакаленне. Вынік уразіў не толькі колькасцю — 150 арыгінальных рэцэптаў, але і разнастайнасцю. Як вам, напрыклад, варэнне з яловых галінак з мятай? А з салодкага перцу ўсіх колераў або з траў ды з грэцкім арэхам? А варэнне з зялёных памідораў каштавалі? Ну а слівы ў шакаладзе — гэта наогул па-за канкурэнцыяй. Адным словам, уразіць журы было чым. Але недастаткова было зварыць прадукт, трэба было яго яшчэ і абараніць. І гэта вылілася ў сапраўднае шоу. У выніку першае месца сярод калектыўных удзельнікаў падзялілі паміж сабой чэрыкаўскія сярэдняя школа № 2 і дзіцячы сад № 5. Другое месца заняла каманда Шумяцкай клубнай сістэмы і раённага вузла паштовай сувязі. Трэцяе — каманда аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту Чэрыкаўскага раённага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання і каманда прадпрыемства «Бытавыя паслугі». Дыпломы і сувеніры атрымалі і пераможцы ў індывідуальных намінацыях. Былі адзначаны таксама калектывы ў конкурсе на самы лепшы пірог. Дарэчы, на свяце прапаноўвалася столькі разнастайнай смакаты ў выглядзе кулінарных вырабаў з дароў прыроды, ягадных напояў, фітачаёў, мёду, што было зразумела: межаў фантазіі гаспадынь няма. Кульмінацыяй свята стала калектыўнае прыгатаванне варэння. Кожны ўдзельнік конкурсу прынёс інгрэдыенты для галоўнай смакаты мерапрыемства. Апельсіны, алыча, грушы, яблыкі, парэчкі, слівы — пах стаяў на ўвесь Чэрыкаў. Атрымалася каля 10 літраў смачнага варыва. Каралева свята засталася задаволеная і абяцала наведаць яго наступным разам праз год.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Фо­та Анд­рэя СА­ЗО­НА­ВА

Загаловак у газеце: Лета ў слоіку

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».