Заснавальнік і кіраўнік Беларускага прыватнага агенцтва навін (БелаПАН) Алесь Ліпай раптоўна памёр 23 жніўня ў Мінску. Яму было 52 гады.
Першую кнігу паэзіі "Пад снегам" Алесь Ліпай выдаў у 2000 годзе. У 2007 годзе выйшаў зборнік паэзіі "Рэшта", у 2017-м — "Абдымкі".
Пахаванне адбудзецца 26 жніўня, у нядзелю, у Рудзенску (Пухавіцкі раён Мінскай вобласці).
***
Лета валошкавыма вачыма
глядзіць на мяне з жытоў…
Вось твой сімвал, мая Айчына!
За цябе я на смерць гатоў…
Толькі дай перад тым магчымасць
увабраць нябёсную сінь,
каб праз год васількоў вачыма
паглядзець, як падрос мой сын.
***
Было — не хацелася.
Было — не пісалася.
Было нават, што не было куды йсьці…
Ты лепшае — што са мною здаралася.
Ты — самае сьветлае ў гэтым жыцьці.
І як бы далей яно дрэнна ні склалася,
хай нават мне Божа адключыць сьвятло, —
такое бяды, што было — не пісалася,
затое са мною такое было! —
Каханьне.
Сапраўднае.
Самае лепшае!
Высокае, як маладзік па вясьне!
Ня хопіць метафар, каб вымавіць вершамі.
А хопіць метафар — ня хопіць мяне…
Фота: facebook.com/ales.lipai
Прадухіліць і дапамагчы.
Лета — спрыяльны час, каб звазіць дзіця на канікулах адпачыць.
Тут спяваюць на «жаўруковай мове».