Вы тут

Намеснік міністра абароны наведаў з афіцыйным візітам Кітай


Начальнік Генеральнага штаба Узброеных Сіл — першы намеснік міністра абароны Рэспублікі Беларусь генерал-маёр Алег Белаконеў наведаў з афіцыйным візітам Кітай. Ён сустрэўся з генерал-палкоўнікам Лі Цзочэнам, начальнікам Аб'яднанага штаба Цэнтральнага ваеннага савета Кітайскай Народнай Рэспублікі.


Падчас перагавораў бакі падкрэслілі важнасць умацавання і развіцця партнёрскіх адносін паміж нашымі краінамі ў ваеннай сферы, пацвердзілі станоўчую дынаміку развіцця ўсебаковага, давернага стратэгічнага партнёрства і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва на падмурку моцнага сяброўства. Таксама былі абмеркаваныя актуальныя пытанні далейшага развіцця двухбаковага ваеннага супрацоўніцтва ў такіх галінах, як сумесная баявая падрыхтоўка, ваенная адукацыя, узаемадзеянне ў рамках ваеннага складніка Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва.

Валяр'ян ШКЛЕННІК

Загаловак у газеце: Вайсковае братэрства

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.