Вы тут

У Мінску адкрыўся новы павільён «Белсаюздрука»


Непадалёк ад станцыі метро «Уручча» ў Мінску адкрыўся новы павільён «Белсаюздрука». На плошчы ў 27 квадратных метраў размясціліся стэлажы з друкаванай прадукцыяй. У вялікай колькасці прадстаўлены не толькі свежыя нумары газет і часопісаў, але і літаратурныя творы беларускіх аўтараў, дзіцячыя кнігі, школьныя дапаможнікі.


Асобная вітрына прысвечана сувенірам з відамі Мінска і канцылярскім таварам. Акрамя таго, з павільёна можна сысці не толькі са свежым нумарам любімай газеты або часопіса, але і з кубачкам кавы і салодкім. Паклапаціліся і пра маленькіх наведвальнікаў — ім можна заказаць падагрэтае малако.

Яшчэ да афіцыйнага адкрыцця ў павільён пачалі зазіраць мясцовыя жыхары. Кожны з іх атрымліваў разам з пакупкай і сувенір.

— Тут рабіць пакупкі значна лепш, чым у кіёску, які стаяў дагэтуль, — кажа Канстанцін Русецкі. — Я вунь крыху паглядзеў свежыя нумары іншых выданняў, прыцаніўся — што браць, што не. Жонка мая любіць паглядзець часопісы і газеты. Таксама падабаецца сістэма, як у краме: што выбраў, з тым і ідзеш у касу.

— Фармат кіёска не прадугледжвае магчымасці прамога кантакту пакупніка з выданнямі, — кажа начальнік аддзела маркетынгу «Белсаюздрука» Вольга Сітнікава. — У павільёне ёсць магчымасць паказаць і прэзентаваць пакупніку пашыраны асартымент тавараў. Ён можа пагартаць, патрымаць у руках газету ці часопіс і спакойна зрабіць пакупку. Усё праходзіць без спешкі, якая ўласцівая куплі на хаду ў кіёску.

Да выбару пакупнікоў — творы мастацкай літаратуры, дзённікі. Напярэдадні новага навучальнага года ў продаж паступілі рабочыя сшыткі, шмат канцылярскіх тавараў — ад ручак і алоўкаў да альбомаў і фламастараў. У параўнанні з кіёскам асартымент вырас прыкладна ўтрая.

Валяр'ян ШКЛЕННІК

Фота Ганны ЗАНКАВІЧ

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.