Вы тут

Зламыснік падабраў ключы і ўкраў валюту


У Цэнтральнае РУУС сталіцы звярнуўся 75-гадовы мінчанін з просьбай устанавіць асобу, якая шляхам падбору ключа да замка ўваходных дзвярэй яго прыватнага дома здзейсніла крадзеж грашовых сродкаў у памеры 8,5 тысячы еўра і 3 тысяч долараў.


Зберажэнні гаспадар захоўваў у доме па Сморгаўскім праездзе. У адзін з дзён, праверыўшы шкатулку, ён выявіў прапажу грошай.

Быў праведзены агляд месца злачынства. Атрыманую інфармацыю праверылі па аўтаматызаванай дактыласкапічнай інфармацыйнай сістэме — зламыснікам аказаўся раней судзімы 37-гадовы мужчына, які праводзіў ў доме пацярпелага рамонтныя работы. Выкрадальнік затрыманы і змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання.

Устаноўлена, што зламыснік здзейсніў не толькі крадзеж названай сумы грашовых сродкаў, але таксама выкраў 200 долараў і 200 рублёў, якія належалі сыну гаспадара дома, паведамілі ў Цэнтральным РУУС г. Мінска.

У адносінах да затрыманага заведзена крымінальная справа за крадзеж. Падазраваны можа атрымаць пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін да чатырох гадоў.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.