Вы тут

У Брэсце ва ўрачыстай абстаноўцы адкрылі новы дзіцячы садок


Дашкольная ўстанова ўзведзена па вуліцы генерала Благавешчанскага ў густанаселеным новым мікрараёне Паўднёвы Захад-2. Адкрыццё садка на 350 месцаў стала сапраўдным святам для сем'яў, якія нядаўна ўехалі ў новае жыллё. Да гэтай пары ім даводзілася вазіць дзяцей у іншыя раёны, нават праз палову горада.


Сучасны трохпавярховы будынак узвялі працаўнікі «Будтрэста № 8». На будаўніцтва і аснашчэнне ўстановы дашкольнай адукацыі было накіравана 9,2 мільёна рублёў з абласнога бюджэту. Садок атрымаўся прыгожы, светлы, функцыянальны. У апошнім упэўніліся ўсе, хто прыйшоў на адкрыццё. Яслі-садок разлічаны на 19 груп выхаванцаў. У трох групах будуць выхоўвацца дзеці з парушэннямі маўлення, у адной — з парушэннямі апорна-рухальнага апарату. Гэта значыць, бацькам дзяцей з асаблівасцямі развіцця больш не трэба вазіць малых у спецыялізаваныя ўстановы, якія размешчаны ў іншых частках горада: для дашкольнікаў у новым садку створаны ўсе ўмовы, адных толькі кабінетаў для творчасці налічваецца каля двух дзясяткаў.

Павіншаваць бацькоў, педагогаў, выхаванцаў з наваселлем прыйшлі кіраўнікі горада і вобласці, дэпутаты парламента. Старшыня Брэсцкага аблвыканкама Анатоль ЛІС падарыў садку чатыры дзіцячыя электрамабілі. Губернатар падкрэсліў, што правілам руху і паводзінам на дарозе трэба навучацца з самага ранняга ўзросту. Яшчэ кіраўнік вобласці сказаў, звярнуўшыся да прысутных, што на наступны год зусім побач будзе здадзена ў строй новая школа. Такім чынам, у Паўднёва-Заходнім мікрараёне з'явіцца цэлы адукацыйны комплекс.

Святлана ЯСКЕВІЧ

Загаловак у газеце: Прыгожа і функцыянальна

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».