Вы тут

У Бабруйску адкрылі камфартабельную школу


Цудоўны падарунак атрымалі жыхары мікрараёна Заходні горада Бабруйска. Першага верасня іх дзеці адправяцца ў новую камфартабельную школу, якая пабудавана з улікам усіх сучасных дасягненняў і тэхналогій. Фінансаванне вялося адначасова з трох бюджэтаў — рэспубліканскага, абласнога і гарадскога. У Беларусі падобных школ яшчэ тры — у Мінску, Магілёве і Крычаве. За парты сядзе 1100 вучняў. Рэкордная тут колькасць пятых класаў — іх ажно восем! Для вучобы і развіцця дзіцячых прыродных талентаў тут створаны ўсе ўмовы. Прасторныя класы абсталяваны зручнай мэбляй, электроннае «начынне» налічвае 31 інтэрактыўную дошку, 13 мульцібордаў, 7 тэлевізараў з дыяганаллю экрана ў 43 цалі, на стале ў кожнага настаўніка — камп'ютар, у вучняў — электронныя дзённікі і асабістыя карткі. Спасцігаць азы матэматыкі і азбукі першакласнікам дапаможа лега-клас. Для заняткаў спортам ёсць дзве спартзалы, скаладром, гімнастычная зала, дзве баскетбольныя пляцоўкі, тры валейбольныя, хутка адкрыецца басейн з 50-метровымі дарожкамі. Для дзяцей з мастацкімі схільнасцямі падрыхтавана зала харэаграфіі. Для вучняў з абмежаванымі магчымасцямі прадугледжаны ліфты і пандусы, адмысловым чынам абсталяваны прыбіральні.


Высокі імідж школы прадугледжвае і наяўнасць дрэс-кода — вучні адзенуцца ў адметную школьную форму. Усе касцюмы павінны быць цёмна-сіняга колеру, а ў якасці аксесуараў выкарыстоўвацца будуць аранжавы гальштук і шаўрон з эмблемай школы.

— Гэта вельмі запатрабаваны аб'ект для горада Бабруйска, — адзначыла начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Магілёўскага аблвыканкама Кацярына МУЗЫЧЭНКА. — Школа пабудавана з улікам усіх сучасных патрабаванняў, і дзецям будзе вельмі камфортна займацца ў ёй. Для таго каб вучэбны працэс вёўся тут на самым высокім узроўні, зроблена ўсё. Спадзяёмся, і вынікі будуць годныя.

Дарэчы, на ўсе віды рамонту школ Магілёўскай вобласці сёлета з бюджэту накіравана 16 мільёнаў рублёў, а таксама 857 тысяч рублёў пазабюджэтных сродкаў
і 620 тысяч рублёў шэфскай і спонсарскай дапамогі. Для падвозу дзяцей у навучальныя ўстановы будзе набыты 21 школьны аўтобус.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Загаловак у газеце: Дрэс-код для супершколы

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».