Аб гэтым заявіў міністр энергетыкі Беларусі Віктар Каранкевіч пасля сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам:
– У першую чаргу, Прэзідэнт запатрабаваў, каб у Міністэрстве энергетыкі была жорсткая дысцыпліна. Таксама праца над павышэннем эфектыўнасці дзейнасці арганізацый, якія ўваходзяць у сістэму Міністэрства энергетыкі, нацэленая на павышэнне максімальнага эфекту.
Задачы, якія стаяць перад Міністэрствам энергетыкі, – гэта будаўніцтва атамнай электрастанцыі, увод яе ў эксплуатацыю ва ўстаноўленыя тэрміны, рэалізацыя мерапрыемстваў па інтэграцыі атамнай электрастанцыі і ў энергасістэму, і ў эканоміку краіны. Вядома ж, гэта і павышэнне якасці паслуг, энерга- і газазабеспячэння.
Уладзіслаў ЛУКАШЭВІЧ
Фота БЕЛТА
Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.
Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».