Вы тут

Вызначаны пераможцы Нацыянальнай літаратурнай прэміі


У Іванаве сёння адбылося ўшанаванне пераможцаў рэспубліканскага конкурсу "Нацыянальная літаратурная прэмія" за творы, напісаныя ў 2017 годзе.


У намінацыі "Лепшы твор (зборнік твораў) паэзіі" пераможцам названы Казімір Камейша за зборнік вершаў "Высокі бераг". У намінацыі "Лепшы твор прозы" адзначаны Васіль Шырко за кнігу "Я нязваны госць". Журы высока ацаніла зборнік п'ес "Святло вышыні" Георгія Марчука, прысудзіўшы яму перамогу ў намінацыі "Лепшы твор драматургіі". Аўтарам лепшага твору публіцыстыкі стала Зінаіда Дудзюк за кнігу "Пара высокага сонца". У намінацыі "Лепшы твор літаратурнай крытыкі і літаратуразнаўства" перамогу святкаваў Іван Штэйнер, які напісаў кнігу "Смехъ зъ болѣстию смешанъ будзець: смехавыя традыции Рэнесансу ў сатырычнай літаратуры ХХ стагоддзя". Таксама ўзнагарода ўручана Вользе Мікольскай ў намінацыі "Лепшы твор для дзяцей і юнацтва" за кнігу "Выкраданне шэдэўра, ці Новыя прыгоды агентаў "Калбафіржык". Перамога ў намінацыі "Лепшы дэбют" прысуджана Юліі Алейченко за кнігу "Пад чароўным шкельцам".

Усе пераможцы атрымалі ганаровыя дыпломы і сімвалы Нацыянальнай літаратурнай прэміі. Ўзнагароды лаўрэатам уручалі міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч і сустаршыня журы прафесар Іван Саверчанка. "Літаратура - ўсёабдымная і ўсёпранікальная. Без добрага рамана не атрымаецца цікавы фільм, без п'есы - пастаноўка спектакля, без цудоўных вершаў немагчымыя выдатныя песні. Пісьменнікі адчуваюць адказнасць перад краінай і чытачамі і шчыра працуюць для іх", - падкрэсліў Іван Саверчанка.

На разгляд экспертнай камісіі конкурсу ў гэтым годзе было пададзена 59 кніг. Журы выбірала з 51 выдання.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».