Вы тут

Два мільёны турыстаў


Мае намер прыцягнуць правінцыя Хайнань.


У паўднёвакітайскай правінцыі Хайнань быў прыняты трохгадовы план па трансфармацыі вострава ў турыстычны кірунак сусветнага ўзроўню, перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн"

Згодна з планам, улады вострава прымуць прэферэнцыйную палітыку ў мэтах прыцягнення большай колькасці турыстаў з-за мяжы са штогадовым прыростам у 25 працэнтаў у перыяд з 2018 па 2020 гады. Чакаецца, што да 2020 -га колькасць замежных турыстаў, якія наведваюць Хайнань, дасягне 2 млн чалавек. 

Як вядома, летась больш за 1,1 млн замежных турыстаў наведалі Хайнань, што на 50 працэнтаў больш, чым годам раней. Да канца 2017 года тут налічвалася 57 міжнародных авіямаршрута. Да 2020-га плануецца павялічыць іх колькасць да 100.

Нагадаем, што ў маі правінцыйныя ўлады ўвялі бязвізавы ўезд на Хайнань для турыстаў з 59 краін.

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.