Вы тут

Як будзе мяняцца сталіца да лета наступнага года


Учора ў мэрыі адбылася аператыўная нарада, на якой старшыня камітэта архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінгарвыканкама Павел Лучыновіч паведаміў, што ў Мінску будуць падрыхтаваны прапановы па добраўпарадкаванні гарадскога асяроддзя да ІІ Еўрапейскіх гульняў.


Мяркуецца ўнесці змены ў сферу вонкавай рэкламы, сфарміраваць план мерапрыемстваў па канцэпцыях рэкламнага афармлення асноўных магістраляў сталіцы, а таксама зрабіць абавязковай для суб'ектаў гаспадарання распрацоўку схем азелянення і кветкавага афармлення прылеглых тэрыторый.

Павел Лучыновіч адзначыў, што галоўнае — гэта арыгінальнасць, прастата і якасць. Неабходна сканцэнтраваць усе рэсурсы на добраўпарадкаванні галоўных гарадскіх магістраляў, МКАД, спартыўных аб'ектаў, тэрыторый уздоўж веламаршрутаў, паблізу месцаў пражывання гасцей, станцый метрапалітэна, фан-зон, транспартнай інфраструктуры. Акрамя таго, у камітэце архітэктуры і горадабудаўніцтва лічаць важным звярнуць увагу на малыя архітэктурныя формы, напрыклад вулічныя лаўкі і іншае, каб яны адпавядалі сталічнаму статусу.

Эскізы планаваных пераўтварэнняў павінны ўзгадняцца з архітэктарамі і кіраваннем гарадской гаспадаркі. Адно з патрабаванняў — выключыць самавольную фрагментарную афарбоўку фасадаў будынкаў. Таксама камітэт вывучыць магчымасць устаноўкі ў месцах масавага адпачынку пітных фантанчыкаў.

Старшыня Мінгарвыканкама Андрэй Шорац прапанаваў правесці ў горадзе серыю семінараў па тэматыцы добраўпарадкавання, каб пазначыць асноўныя падыходы да ландшафтнага дызайну, горадабудаўнічага развіцця.

Адзначым таксама, што да 1 снежня 2018 года плануецца выпусціць карту госця ІІ Еўрапейскіх гульняў. У карце будзе прадстаўлена больш за 60 атракцый, больш за 20 пунктаў грамадскага харчавання, каля 30 месцаў размяшчэння. Усяго ж будзе ўключана каля 200 аб'ектаў. Фактычна гэта будзе карта госця Мінска, якая ўжо існуе, але дапоўненая цікавымі гасцям і ўдзельнікам спаборніцтваў месцамі.

Працягваецца распрацоўка карты госця міжрэгіянальнага фармату. У яе ўключаць музеі, гасцініцы, буйныя гандлёвыя ўстановы, галерэі і іншыя аб'екты ў абласцях і ў Мінску. Чакаецца, што такая карта з'явіцца да канца 2018 года.

Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ

Загаловак у газеце: Арыгінальнасць, прастата і якасць

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».