Вы тут

Рост заробкаў матывуе педработнікаў да павышэння якасці адукацыі


Рост заробкаў матывуе педработнікаў да павышэння якасці адукацыі. Такой думкі прытрымліваюцца ў галоўным адукацыйным ведамстве краіны.


Нагадаем, што з 1 верасня тарыфныя стаўкі (аклады) педагагічных работнікаў і памочнікаў выхавальнікаў узрастаюць на 20 %. «Гэта дасць магчымасць павысіць узровень аплаты працы, забяспечыць матэрыяльную падтрымку работнікаў адукацыі, паменшыць адток кадраў і матываваць педагагічных работнікаў да павышэння якасці адукацыі», — падкрэсліваюць у міністэрстве.

Выступаючы ў нядзельным эфіры тэлеканала АНТ, міністр адукацыі Ігар Карпенка праінфармаваў, што ўжо прапрацаваныя паэтапныя крокі павышэння заробкаў педагогаў на 2019—2020 гады. Гэта датычыцца і прафесарска-выкладчыцкага складу — адпаведнае даручэнне было дадзена кіраўніком дзяржавы на ІІ З'ездзе вучоных.

У краіне створана рабочая група па распрацоўцы комплексных мерапрыемстваў па ўдасканаленні аплаты прафесарска-выкладчыцкага складу, павышэнні зацікаўленасці ў выніках педагагічнай і навуковай дзейнасці. У цэнтры ўвагі знаходзяцца таксама стыпендыі аспірантаў і дактарантаў, бо ні для кога не сакрэт, што калі выкладчык ВНУ ідзе вучыцца ў дактарантуру, то атрымлівае стыпендыю, нашмат меншую за яго заробак на выкладчыцкай пасадзе, таму жаданне займацца падрыхтоўкай доктарскай работы адразу знікае.

«Наша група на чале з прафесарам Уладзімірам Шымавым, рэктарам Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта, адпрацавала падыходы па стымуляванні навуковых работнікаў, аспірантаў, дактарантаў», — удакладніў Ігар Карпенка.

Надзея НІКАЛАЕВА

Загаловак у газеце: Кадры і якасць адукацыі

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.