Вы тут

Беларусы бліскуча выступілі на міжнароднай алімпіядзе па інфарматыцы


Інтэлектуальныя спаборніцтвы праходзілі ў Японіі і сабралі больш як 900 удзельнікаў з 88 краін свету.


На працягу двух дзён удзельнікам алімпіяды неабходна было вырашыць тры заданні і на іх базе распрацаваць праграму па выкананні пэўнай задачы.

Гонар беларускай школы адстойвалі яе выпускнікі, якія заваявалі гэта права сёлета на рэспубліканскай алімпіядзе па інфарматыцы сярод школьнікаў.

Першакурснікі факультэта прыкладной матэматыкі і інфарматыкі БДУ заваявалі ўзнагароды рознай вартасці. Залатым прызёрам стаў Аляксандр Кернажыцкі, выпускнік гімназіі №2 г. Магілёва, а сярэбраным -- Станіслаў Ціцянок, які скончыў гомельскую гімназію №5.

Таксама “золата” прынёс каманадзе выпускнік лунінецкай сярэдняй школы № 2  Андрэй Некрашэвіч. А выпускнік віцебскай гімназіі № 1 Марк Карнейчык стаў сярэбраным прызёрам.

Гэта найлепшы вынік беларусаў за ўвесь час іх выступленняў на Міжнародных алімпіядах па інфарматыцы, што дазволіла ім заняць чацвёртае каманднае месца, падзяліўшы яго са зборнай Расіі. Першае месца – у інфарматыкаў з Кітая.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.