Вы тут

Пра вызваленне — у сацсетках


Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны аб'яўляе адметную акцыю ў сацыяльных сетках.


23 верасня спаўняецца 75 гадоў з дня пачатку вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У гэты дзень у 1943-м быў вызвалены першы раённы цэнтр рэспублікі — гарпасёлак Камарын Палескай вобласці. Падчас наступальных аперацый восенню і зімой 1943—1944 гадоў удалося скаваць сілы групы армій «Цэнтр», нанесці вялікія страты ворагу і вызваліць 36 раённых і 2 абласныя цэнтры — Гомель і Мазыр. Савецкія войскі занялі выгадныя пазіцыі, з якіх улетку 1944 года пачалася пераможная беларуская наступальная аперацыя «Баграціён».

Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны запрашае айчынныя і замежныя музеі, а таксама архівы і бібліятэкі 23 верасня ўзяць удзел у акцыі «Вызваленне Беларусі», прымеркаванай да юбілейнай даты. Удзельнікам прапануецца на працягу дня на старонках у сацыяльных сетках публікаваць інфармацыю аб сваіх экспанатах і музейных прадметах, дакументах, фотаздымках і іншых матэрыялах, звязаных з вызваленнем Беларусі. Таксама арганізатары запрашаюць падтрымаць акцыю ўсіх ахвотных, чые сямейныя архівы захоўваюць памяць аб гэтай старонцы гісторыі.

Як заўважылі ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, публікацыі могуць быць прысвечаны асноўным датам і эпізодам вызвалення, яго ўдзельнікам, гістарычнай памяці. Запісы варта пазначаць тэгамі #ОсвобождениеБеларуси75 і #BеlаrusLіbеrаtіоn75. Вітаюцца спасылкі на акаўнты Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны як ініцыятара акцыі: «УКантакце», «Фэйсбук», «Інстаграм».

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.