Вы тут

У краіне пачаліся маштабныя вучэнні


У Беларусі распачалося камандна-штабное вучэнне. У ім задзейнічана да 7,5 тысячы вайскоўцаў, 260 адзінак бронетэхнікі, каля 30 самалётаў і верталётаў. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Міністэрства абароны.


Тэмай вучэння абрана падрыхтоўка і прымяненне войскаў у інтарэсах адбіцця агрэсіі супраць нашай краіны. Тэма вызначана з улікам новых выклікаў і пагроз ваеннай бяспецы, якія ўзнікаюць у свеце.

Вучэнне будзе праходзіць у два этапы. Яго мэта — праверыць узровень навучанасці органаў кіравання, іншых войскаў і воінскіх фарміраванняў і іх здольнасць кіраваць сіламі і сродкамі пры выкананні задач па прызначэнні.

Вайскоўцы задзейнічаюць вучэбна-матэрыяльную базу шасці палігонаў, а таксама раёны і ўчасткі мясцовасці ў Брэсцкай, Гродзенскай, Мінскай і Магілёўскай абласцях.

Вучэнне скончыцца 12 верасня.

Валяр'ян ШКЛЕННІК

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.