Вы тут

Дзень горада ў Мінску адзначылі спартыўна


Каля 20-ці святочных пляцовак 8 верасня разгарнуліся па ўсім горадзе, а самыя маштабныя, па традыцыі, размясціліся каля Палаца спорту. 951-ы дзень нараджэння сталіцы гараджане і госці Мінска адзначылі спартыўна. У цэнтры на працягу ўсяго дня можна было ўбачыць майстар-класы і спаборніцтвы па самых розных відах спорту. Тут парусная і вяслярная рэгаты, спаборніцтвы па баскетболе "тры на тры", турнір па сілавым экстрыме, паказальныя выступленні каратыстаў і барцоў. У свяце прыняў удзел і Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка, ён выступіў у эстафеце на лыжаролерах.


Сярод гараджан у гэты дзень можна было ўбачыць і самых вядомых спартсменаў, на свяце пабывала Надзея Скардзіна, Каміла Бобр, Алёна Наздрова, Дзяніс Махлай, Арцём Козыр, Таццяна Ліхтаровіч, Святлана Саханенка, Марына Зуева, Ігнат Галавацюк, Аляксей Айдараў, Алена Зубрылава і іншыя .

У турнірах якія насілі, як прафесійны, так і аматарскі характар, прынялі ўдзел не толькі беларусы, але і замежныя госці. Так у міжнародным марафоне на роліках Roller Starts паўдзельнічалі больш за 300 чалавек, сярод якіх актывісты з Францыі, Нідэрландаў, Расіі і Украіны.

Сёння спартыўнае свята працягваецца Мінскім паўмарафонам.

Дар'я Лабажэвіч

Фота Ганны Занкавіч

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.