Вы тут

Зацверджана новая рэдакцыя правіл аўтамабільных перавозак пасажыраў


Пастановай Савета Міністраў Беларусі ад 31 жніўня 2018 года нумар 636 унесены змяненні і дапаўненні ў Правілы аўтамабільных перавозак пасажыраў. Такая інфармацыя размешчана на сайце Міністэрства транспарту і камунікацый.


Фота: marshrutka.lpy.by

Новаўвядзенні Правіл аўтамабільных перавозак пасажыраў датычацца браніравання месцаў для праезду і продажу білетаў, выкарыстання электронных білетаў пры аўтамабільных перавозках пасажыраў у рэгулярных зносінах, аднясення пасажыраў да безбілетных, парадку стварэння і дзейнасці кантрольна-рэвізорскай службаў на аўтамабільным транспарце. Уведзены азначэнні такіх тэрмінаў, як валідатар, інфармацыйная сістэма продажу білетаў, тэрмінал работніка кантрольна-рэвізорскай службы на аўтамабільным транспарце.

Змяненні датычацца таксама рэквізітаў білетаў. Напрыклад, устанаўліваецца, што на білеце пры міжгародніх перавозках пры адсутнасці тэхнічнай магчымасці нумар месца для сядзення можа не пазначацца.

У новай рэдакцыі правіл дадаткова вызначаецца, што да аўтамабільных перавозак пасажыраў у нерэгулярных зносінах належаць гарадскія і прыгарадныя аўтамабільныя перавозкі да гандлёвых цэнтраў, што ажыццяўляюцца па заказе іх адміністрацый. 

Дакументам устаноўлены патрабаванні да афармлення і абсталявання аўтамабіляў-таксі. Вызначана, што заключэнне і выкананне дагавора перавозкі пасажыра аўтамабілем-таксі, заказанай з выкарыстаннем электроннай інфармацыйнай сістэмы, засведчваецца электроннай квітанцыяй, што накіроўваецца на адрас электроннай пошты, пазначаны заказчыкам. Таксама рэгламентавана інфармацыя, якая павінна змяшчацца ў такой квітанцыі. Акрамя таго, змяненні датычацца тых даных, якія павінны прадстаўляць у адпаведныя інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах дыспетчары таксі або перавозчыкі, якія самастойна выконваюць прыём і перадачу заказаў. 

Правілы прыведзены ў адпаведнасць з законам "Аб аўтамабільным транспарце і аўтамабільных перавозках" па пытаннях арганізацыі міжгародніх міжабласных аўтамабільных перавозак пасажыраў у рэгулярных зносінах. Такія перавозкі арганізуюцца мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню, па тэрыторыі якіх праходзіць маршрут.

"Прыняцце Правіл аўтамабільных перавозак пасажыраў у новай рэдакцыі будзе садзейнічаць атрыманню простага і зразумелага ўсім суб'ектам механізма работы на рынку транспартных паслуг і гарантуе абарону правоў і законных інтарэсаў пасажыраў і перавозчыкаў, уключаючы пытанні бяспекі перавозак", - падкрэслілі ў міністэрстве.

Пастанова ўступае ў сілу праз месяц пасля яе афіцыйнага апублікавання.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.