Наша Іаланта пакарыла Японію
У чэрвені на адкрыцці Фестывалю расійскай культуры ў Японіі ў вялізным канцэртным зале «Санторы-хол» у Токіа надзвычай пранізліва прагучала, бадай, самая светлая опера П. І. Чайкоўскага — «Іаланта» ў выкананні Расійскага нацыянальнага аркестра пад кіраўніцтвам Міхаіла Плятнёва. На галоўную партыю Іаланты маэстра запрасіў вядучую салістку Вялікага тэатра Беларусі Анастасію Масквіну.
Беларуская прыма стала госцяй вераснёўскага нумара часопіса «Алеся». У сваім інтэрв'ю часопісу Анастасія падзялілася не толькі ўражаннямі аб японскай публіцы, але і творчымі планамі на найбліжэйшы тэатральны сезон, з удзячнасцю прыгадала сваіх настаўнікаў, расказала пра сына, якога лічыць сваім найлепшым сябрам.
Чапаеў і Пецька сустрэліся ў беларускім фільме
Беларусь стала месцам, дзе адкрыўся талент многіх артыстаў, якія потым праславіліся на ўвесь Савецкі Саюз.
Так, у 1931 годзе славуты беларускі рэжысёр Уладзімір Корш-Саблін здымаў першы гукавы фільм на беларускай мове «Першы ўзвод». Менавіта ў гэтай карціне склаўся зорны дуэт мегапапулярнага фільма «Чапаеў», а менавіта Барыса Бабачкіна (Чапаеў) і Леаніда Кміта (Пецька). Пра гэту і іншыя цікавыя старонкі гісторыі айчыннага кінематографа расказвае рэпартаж з музея беларускага кіно, надрукаваны ў вераснёўскім нумары часопіса «Алеся». З яго можна даведацца пра самыя незвычайныя экспанаты музея, а таксама азнаёміцца з афішай найбліжэйшых кінапраглядаў, бо ў музеі фільмы яшчэ і дэманструюць.
Адпачываць трэба смачна
Так лічыць гаспадыня аграсядзібы «Валерыя» Наталля Пракапук, якая некалькі гадоў таму выкупіла непадалёк ад Белавежскай пушчы будынак старой вясковай школы, стварыла аграсядзібу і назвала яе ў гонар любімай бабулі. Сёння гэтая сядзіба славіцца як «гастранамічная», бо аўтэнтычныя беларускія рэцэпты Наталля асабіста збірала па ўсёй Беларусі. Летась «Валерыя» перамагла ў конкурсе на самую лепшую аграсядзібу ў намінацыі «Нацыянальная беларуская кухня». Пра свае кулінарныя экспедыцыі ў «глыбінку», планы развіцця сядзібы і перспектывы сямейнага бізнесу наогул Наталля Пракапук расказвае ў вераснёўскім нумары часопіса «Алеся».
Цяпер на продаж прапаноўваецца менш як 7,5 тысячы кватэр, а раней звыш 10 тысяч
І для свята, і для далейшага развіцця.
Аб сваёй рэалізацыі, рабоце і удзеле ў праекце «Звёздный путь» спявачка распавяла ў інтэрв’ю.