Вы тут

Таксісты — з дрэс-кодам


У адпаведнасці з новымі правіламі аўтамабільных перавозак пасажыраў, таксістам таксама забаронена курыць у салоне аўто.


Як паведаміў начальнік упраўлення аўтамабільнага і гарадскога пасажырскага транспарту Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь Сяргей Дубіна, па новых правілах кіроўцам таксі трэба будзе выконваць дрэс-код. Гэта значыць, ім забаронена выконваць свае абавязкі ў спартыўнай ці хатняй вопратцы. І, галоўнае, падчас працы ім давядзецца расстацца са шкоднай звычкай — курэннем. Калі яны парушаць гэтае правіла і ў пасажыра атрымаецца зафіксаваць парушэнне, апошні мае права звярнуцца ў суд па кампенсацыю. Гэта датычыцца ў цэлым усіх кіроўцаў транспарту, якія выконваюць аўтаперавозкі пасажыраў.

У новых правілах таксама прапісаны патрабаванні да афармлення і абсталявання таксі. Як растлумачыў Сяргей Дубіна, узмацненняў жорсткасці ніякіх не з'явілася. «У адпаведнасці з уступленнем у сілу нормаў Дэкрэта № 7, нерэгулярныя перавозкі — гэта неліцэнзійны від дзейнасці. Калі раней у тэхнічных нарматыўных прававых актах было патрабаванне аб наяўнасці жоўтых нумароў, то ў дзеючых правілах такога патрабавання няма. Усё астатняе, што там прапісана, — гэта больш ліберальныя падыходы. Калі раней было абавязковае патрабаванне аб наяўнасці касавага падсумоўваючага апарата, сумешчанага з таксометрам, то цяпер у выпадку выкарыстання электроннай інфармацыйнай сістэмы такое патрабаванне адсутнічае», — удакладніў прадстаўнік Мінтранса.

Кіроўцаў і кандуктараў грамадскага транспарту абавязалі аказваць дапамогу пасажыру з інваліднасцю пры яго пасадцы і высадцы з тралейбуса ці аўтобуса, пры набыцці праязнога дакумента.

Пасажырам без білета давядзецца заходзіць толькі праз пярэднія дзверы, каб набыць білет у кіроўцы. Апраўдацца ў кантралёраў тым, што зайшоў праз заднія дзверы і не набыў білет з-за вялікай колькасці людзей, больш не атрымаецца.

Цікавым новаўвядзеннем стане неабходнасць у міжгароднім транспарце адбіваць праязны білет на валідатары не толькі ў пачатку паездкі, але і ў канцы. Зроблена гэта выключна ў інтарэсах пасажыра. Калі ён адаб'е білет на выхадзе, то аплаціць толькі тую адлегласць, якую праехаў. Калі забудзе ці не захоча адбіваць білет, сума аўтаматычна здымецца такая, быццам ён даехаў да канечнага пункта.

Сяргей КУЛАКОЎ

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.