Вы тут

Намеснік міністра замежных спраў Кубы наведала Мінск


Супрацоўніцтва з Кубай мае працяглую і яскравую гісторыю яшчэ з савецкіх часоў. Настаў час абнавіць парадак дня, і для гэтага ў беларускую сталіцу прыляцела Ана Тэрэсіта Гансалес Фрага, намеснік міністра замежных спраў Кубы.


Учора яна сустрэлася з беларускімі парламентарыямі. Баляслаў ПІРШТУК, намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі, адзначыў, што ў дзвюх дзяржаў вельмі падобная гісторыя: абедзве краіны паступова выбудоўваюць сваю незалежнасць і эканоміку. Таму, на думку парламентарыя, калі працаваць зладжана, вынікі будуць нашмат больш важкімі, чым сёння. Гэта датычыцца не толькі парламенцкага вымярэння, але і шматвектарнага кірунку. Як падкрэсліў намеснік старшыні, без моцнай эканомікі дыпламатыя не мае фундамента, таму трэба заняцца развіццём партнёрства ў гэтай сферы.

«Мы вельмі зацікаўлены выбудаваць такія сегменты з вашага і нашага боку, каб яна (эканоміка. — Заўв. «Зв».) была ўзаемавыгадная, каб мы знайшлі прымяненне для бізнесу і каб мы ўбачылі гэтыя кропкі росту, якія дазволяць нарасціць наш тавараабарот і прыдадуць нам больш аптымізму», — звярнуў увагу Баляслаў Пірштук. Таксама ён адзначыў, што Беларусь не першы год працуе на лацінаамерыканскім кантыненце і дастаткова многія айчынныя брэнды там добра вядомы. Гэты напрамак для нас важны, у тым ліку па лініі дзейнасці парламента. Дарэчы, у другой палове тыдня плануецца візіт дэлегацыі Лацінаамерыканскага парламента на чале з яго старшынёй Эліясам Кастылья.

Сярод кірункаў, у якіх мы маглі б быць карысныя кубінскім партнёрам, Баляслаў Пірштук назваў ІТ, а таксама адзначыў, што больш уважліва можна паглядзець на медыцыну і ахову здароўя. Акрамя таго, кірункі для работы існуюць і ў гуманітарнай сферы. Ён падкрэсліў, што беларускі бок зацікаўлены, каб адносіны набылі другое дыханне.

Летась у тавараабароце з Кубай мы крыху збавілі: 89,5 % да ўзроўню 2016 года (60 мільёнаў долараў ЗША). Перыяд студзень — ліпень гэтага года паказвае тавараабарот у памеры 11,7 мільёна долараў ЗША.

Надзея АНІСОВІЧ

Загаловак у газеце: Лацінаамерыканскі тыдзень

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.