Тамашоўка не раз сустракала гасцей-касманаўтаў дзякуючы свайму знакамітаму земляку. Вось і ў мінулую суботу Пётр Ільіч прывёз на малую радзіму прадстаўнікоў ХХХІ Міжнароднага кангрэса ўдзельнікаў касмічных палётаў, Герояў Расіі Аляксандра Самакуцяева і Сяргея Аўдзеева.
Традыцыйна сустрэча была цёплая. Як заўсёды, зайшлі ў школу, дзе знаходзіцца музей касманаўтыкі. А яшчэ гэтым разам падпісалі дагавор аб супрацоўніцтве паміж Брэсцкім раёнам і Зорным гарадком. Ініцыятарам дамовы стаў двойчы Герой Савецкага Саюза Пётр Клімук. У дакуменце ёсць шмат пунктаў, адзін з іх прадугледжвае партнёрства школ, гэта значыць, вучні будуць абменьвацца візітамі: нашы дзеці змогуць наведваць Маскву, а масквічы знаёміцца з Брэстчынай.
Ну і вядома, самыя лепшыя, самыя незабыўныя сустрэчы адбыліся з землякамі. Пабачыцца з Пятром Клімуком прыйшлі тры яго аднакласніцы.
Святлана ЯСКЕВІЧ
Фота Валерыя КАРАЛЯ
Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.
Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».