Канал RealLіfeLore расказаў аб самым небяспечным спосабе ўстанавіць сусветны рэкорд і таксама пра тое, як шмат выдатных асоб загінулі, стаўшы ахвярай сваіх памкненняў.
Сярод усіх рэкордаў свету рэкорд хуткасці — мабыць, адзін з самых складаных. Ён патрабуе неверагоднай канцэнтрацыі і сапраўднага майстэрства ад усіх, няхай гэта будзе пілот самалёта ці капітан судна. Самая малая памылка можа каштаваць авантурысту жыцця, паколькі нават сустрэча з вадой на хуткасці ў некалькі сотняў кіламетраў у гадзіну можа з лёгкасцю стаць смяротнай.
З 1930 года рэкорд хуткасці на вадзе стаў забіраць чалавечыя жыцці. Сэр Генры Сігрэйв у ролі пілота, а таксама механік Майкл Уолкакс і інжынер Віктар Холіўэл пацярпелі падчас свайго трэцяга заплыву на востраве Уіндэрмер у Вялікабрытаніі. За рэкордную хуткасць 158,94 км/г каманда заплаціла дарагую цану: лодка пацярпела крушэнне, што каштавала жыцця Сігрэйву і Холіўэлу.
З 1950-х гадоў, калі энтузіясты пачалі ўсталёўваць на лёгкія судны рэактыўныя рухавікі, смяротнасць сярод рэкардсменаў пачала імкліва павялічвацца. Так, у 1952 годзе Джон Коб устанавіў на возеры Лох-Нес рэкорд хуткасці 337 км/г, аднак лёгкі нахіл насавой часткі ў секунду раскідаў абломкі судна па возеры, а сам Коб памёр ад болевага шоку і траўмаў, атрыманых падчас сутыкнення з вадой.
Апошняя буйная катастрофа адбылася ў 1989 годзе, калі Крэйг Арфонс разагнаў сваю лодку да 483 км/г і не змог справіцца з кіраваннем, паплаціўшыся за гэта жыццём. Да гэтага часу сярод аматараў і прафесіяналаў ідзе адчайная барацьба за ўсё новыя рэкорды, і, хоць амаль за стагоддзе тэхналогіі ступілі далёка наперад, гэты занятак усё яшчэ застаецца адной з самых небяспечных забаў на Зямлі.
Іван КУПАРВАС
Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.
Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны.
Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.