Вы тут

Міністэрства адукацыі і кампанія МТС падвялі вынікі школьных ІT-канікул


Сёлета на базе дзіцячага аздараўленчага лагера «Гарызонт» для юных айцішнікаў былі арганізаваны два двухтыднёвыя інтэнсівы — у ліпені і жніўні. Удзельнікамі праекта сталі 80 дзяцей і падлеткаў ва ўзросце ад 6 да 17 гадоў.


Школьнікам былі прапанаваны чатыры тэматычныя курсы: асновы робататэхнікі, відэаблогінг, пілатаванне квадракоптара, лічбавая фота-, мабіла- і відэаграфія. Бясплатныя заняткі праводзілі спецыялісты адукацыйнага цэнтра Парка высокіх тэхналогій. За гэты час дзеці сканструявалі дзясяткі мадэляў робатаў-жывёл і механізмаў з выкарыстаннем датчыкаў дотыку і колеру, стварылі свае YоuTubе-каналы, навучыліся пісаць сцэнарыі, здымаць і манціраваць відэаролікі.

ІT-лагер — гэта праект, які выконвае адразу некалькі найважнейшых адукацыйных задач. Рознанакіраваныя тэматычныя курсы дапамагаюць дзецям усвядоміць рэальныя магчымасці камп'ютара і іншых прылад, якімі яны карыстаюцца штодня. Практычны ўхіл заняткаў дазваляе развіць навыкі інжынернага мыслення, вельмі важныя ў эпоху лічбавай трансфармацыі.

Надзея НІКАЛАЕВА

Загаловак у газеце: Стварыць свой Youtube-канал

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.