Вы тут

Індывідуальныя забудовы павінны забяспечвацца неабходнай інфраструктурай


Такую думку гродзенскі губернатар Уладзімір Краўцоў выказаў падчас прыёму грамадзян у Ваўкавыску.


Жыхарка вёскі Ятвезь, дзе вядзецца актыўнае будаўніцтва індывідуальнага жылля, паскардзілася на адсутнасць камунікацый. Маўляў, два дзясяткі дамоў гатовы да засялення, праведзена электрычнасць. А вось водаправода і газу няма. «Такую сітуацыю неабходна аператыўна вырашаць», — адзначыў губернатар і даў даручэнне мясцовым уладам разгледзець магчымасць вырашэння праблемы з выездам на месца.

Па словах Уладзіміра Краўцова, людзі ўсё часцей выказваюць жаданне пабудаваць дом, а не жыць у кватэры. І такая магчымасць для іх ёсць: у вобласці пастаянна распрацоўваюцца новыя ўчасткі, яны выдзяляюцца і па чарзе, і праз аўкцыён. Попыт высокі. Цяпер задача мясцовых уладаў — забяспечыць іх неабходнай інфраструктурай — вадой, газам, дарогамі. Работа ў гэтым кірунку вядзецца, падкрэсліў губернатар. Сістэмна вырашаецца праблема пад'язных шляхоў у новых раёнах індывідуальнай забудовы. Вуліцы прыводзяць у парадак, пра што сведчыць і зніжэнне адпаведных зваротаў.

Аб тым, што ўлады ідуць насустрач пажаданням жыхароў, расказаў падчас прыёму стараста вёскі Мачуліна Ваўкавыскага раёна. Так, апошнім часам удалося зняць нямала набалелых пытанняў, галоўным з якіх можна назваць увод у дзеянне станцыі абезжалезвання вады. Між іншым, у Ваўкавыскім раёне нядаўна пабудавана дзве станцыі, яшчэ дзве пачнуць працаваць у будучым годзе.

Дарэчы, праблема якасці вады ў вобласці — на асобым кантролі, зазначыў старшыня аблвыканкама. Патрэбна забяспечыць ачышчанай ад жалеза вадой каля 100 населеных пунктаў. Зрабіць гэта плануецца ў найбліжэйшыя некалькі гадоў.

Падчас прыёму было ўзнята пытанне будаўніцтва хірургічнага корпуса цэнтральнай раённай бальніцы. Жыхарам паведамілі, што корпус з сучасным медыцынскім абсталяваннем будзе ўведзены ў найбліжэйшы час.

Маргарыта УШКЕВІЧ

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».