Вы тут

Фантазійны аб’ект пад Навагрудкам


Гэты дом і яго падворак у вёсцы Літоўка выклікаў сапраўдны фурор. Адны лічаць яго вяршыняй таленту гаспадара, маўляў, нават сам Сальвадор Далі пазайздросціў бы такому палёту фантазіі. Не проста дом — казка, фантастыка (з каментароў на фэйсбуку). Іншыя не разумеюць, у чым “прыкол” эклектыкі архітэктурных і мастацкіх стыляў гэтага “новабуда”, бо навідавоку свядомы адыход ад сваіх традыцый і знарочыстае наватарства ў так званым мадэрнавым стылі. Дом не дом, музей не музей, канцэптуальнае мастацтва альбо звычайны кітч, цэнтр культурнага адпачынку альбо спроба вылучыцца? Што насамрэч усё гэта азначае? Без каментарыя мастацтвазнаўцы, ведаў філасофіі і псіхалогіі ў гэтым выпадку не абыйсціся. Таму трэба ехаць і глядзець. Бо ў кожны гледачы сядзіць свой асабісты і крытык, і мастак, і філосаф. Досвед і светаўспрыманне нічым не заменіш.


Літоўка знаходзіцца за пяць кіламетраў ад першай сталіцы Вялікага Княства Літоўскага — Навагрудка, на шашы, якая вядзе на Уселюб, Іўе, Ліду, Валожын. Раней вёска і месца, у якім стаіць гэты “фантазійны аб’ект” былі вядомыя тым, што тут праходзілі здымкі фільма з удзелам вядомага савецкага акцёра Уладзіміра Высоцкага. І менавіта бард-дысідэнт сустракаўся з вядомай французскай актрысай Марынай Уладзі. Але цяпер ні драўлянага дома, ні пуні з сенавалам не захавалася. Замест мемарыяльнай шыльдачкі ў адным з пакояў вісіць барэльеф акцёра, паэта і спевака ў сучаснай трактоўцы падачы партрэта.

Аўтар праекта аддае перавагу каменю, чароту і металу. На падворку размешчана некалькі канструкцый з металічнымі дэталямі ад аўтамабіляў, трактараў і камбайнаў, прымацаваныя ў адну кампазіцыю зварным спосабам — вядомае прыкладное і інсталяцыйнае мастацтва. Адчуваецца цяга гаспадара да старажытнасці, міфаў. У скульптурны ансамбль ён уводзіць незвычайныя вобразы, прадстаўнікоў жывёльнага свету.

У гэтым праекце ёсць нават свой “дом жахаў”. Мяне ж зацікавіла вакуумная камера, у якой захоўваецца бібліятэчная рэдкасць — кніга твораў Адама Міцкевіча. Такім чынам, Літоўка далучылася да сусветнай спадчыны нашага славутага земляка, якому сёлета спаўняецца 220 гадоў.

Анатоль КЛЯШЧУК, фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?