Вы тут

Пройдзе вучэнне Арганізацыі дагавора аб калектыўнай бяспецы


З 1 кастрычніка да 2 лістапада на тэрыторыі Расіі, Казахстана, Узбекістана і Таджыкістана пройдзе вучэнне Арганізацыі дагавора аб калектыўнай бяспецы. У ім будзе задзейнічана і ваенна-транспартная авіяцыя Беларусі. Пра гэта заявіў начальнік Аб'яднанага штаба АДКБ Анатоль Сідараў.


Састаўной часткай вучэнняў будзе вучэбная аперацыя «Паветраны мост» з выкарыстаннем калектыўных авіяцыйных сіл АДКБ. Акрамя таго, ад Беларусі ў вучэнні прымуць удзел міратворчыя падраздзяленні. Да іх далучацца часткова баявыя падраздзяленні, якія ўваходзяць у склад Калектыўных сіл аператыўнага рэагавання АДКБ. Афіцэры ж з Беларусі будуць удзельнічаць у камандаванні Калектыўнымі сіламі аператыўнага рэагавання і міратворчымі сіламі.

Валяр'ян ШКЛЕННІК

Загаловак у газеце: Лётчыкі адправяцца на ўсход

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.