Вы тут

У вёсцы Зарэчча Пружанскага раёна адкрылі мемарыял


Дваццаць сем жыхароў вёскі Зарэчча Пружанскага раёна загінулі на франтах былой вайны. Яны пахаваны ў розных мясцінах — ад Расіі да Еўропы. Але дзякуючы іх земляку, які нарадзіўся праз многа гадоў пасля ваенных падзей, іх імёны сышліся разам у адным мемарыяле, як напамін нашчадкам пра жахі вайны, пра подзвіг дзядоў і прадзедаў.


Ураджэнец названай вёскі, а цяпер паспяховы прадпрымальнік Міхаіл Куц, вырашыў малой радзіме яшчэ і дапамагчы не знікнуць з карты краіны. Там цяпер застаецца зусім няшмат сталых жыхароў, і вёска з гэтай прычыны паступова пераходзіць у разрад неперспектыўных, значыць, становіцца кандыдатам на знікненне. А цяпер яна будзе месцам збору землякоў на памятныя мерапрыемствы, увойдзе ў турыстычныя маршруты.

Выхадзец з Зарэчча пабудаваў помнік, які складаецца з 27 мемарыяльных дошак з партрэтам кожнага, хто не вярнуўся з вайны. Дошкі ўстаноўлены ў скверы, які перад гэтым добраўпарадкавалі. Праект абышоўся бізнесмену прыкладна ў 15 тысяч долараў. Увасобіць ідэю ў жыццё дапамагалі многія землякі Міхаіла Куца. А на адкрыццё ў мінулую суботу прыехала з розных краін каля 200 чалавек, чые карані ў гэтых мясцінах. Прадпрымальнік выказаў намер пабудаваць другую чаргу помніка роднай вёсцы.

Святлана ЯСКЕВІЧ

Загаловак у газеце: У Зарэчча — навечна

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».