Вы тут

«Халодны» ген рысу


Кітайскія навукоўцы раскрылі сакрэт акліматызацыі рысу.


Кітайскія даследчыкі выявілі ген, які адыграе важную ролю ў распаўсюджванні рысу з цёплага Паўднёвага Кітая ў адносна халодныя паўночныя раёны, перадае “Жэньмінь жыбаа” анлайн”.

 Рыс, радзімай якога лічыцца Азія, мае два асноўных падвіда: доўгазёрны (індзіка) і каротказёрны (японіка).  Цеплатрывалы рыс індзіка высаджваюць у асноўным у Паўднёвым Кітаі, а таксама ў трапічных і субтрапічных раёнах Паўднёвай Азіі і Паўднёва-Усходняй Азіі.  А японіка ў выніку працяглай селекцыі набыў здольнасць пераносіць халоднае надвор'е і распаўсюдзіўся да Паўночнага Кітая і ўмераных зон у Паўночна-Усходняй Азіі.

 Прааналізаваўшы 202 узоры рысу з розных рэгіёнаў свету, сабраныя Дэпартаментам сельскай гаспадаркі ЗША, група даследчыкаў з Інстытута генетыкі і біялогіі развіцця Акадэміі навук Кітая прыйшла да высновы, што ген пад назвай bZIP73 звязаны з холадаўстойлівасцю. Навукоўцы мяркуюць, што гэты ген спрыяў адаптацыі рысу да нізкіх тэмператур.

 Рыс з'яўляецца адной з найважнейшых збожжавых культур, якую спажывае больш за палова насельніцтва свету.  Холад лічыцца асноўным фактарам, якія абмяжоўваюць вытворчасць і распаўсюджванне рысу, нагадаў кіраўнік групы Чу Чэнцай. Паводле яго слоў, адкрыццё можа дапамагчы вывесці новыя сарты рысу, прыдатныя для вырошчвання ў высокашыротных і высакагорных рэгіёнах.

 Вынікі даследавання кітайскіх навукоўцаў апублікаваныя ў часопісе Nature Communications.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.