Вы тут

Восем грамадзян Беларусі пацярпелі ў ДТЗ у Мікалаеўскай вобласці Украіны


Восем грамадзян Беларусі пацярпелі ў ДТЗ у Мікалаеўскай вобласці Украіны. Пра гэта паведаміў начальнік упраўлення інфармацыі і лічбавай дыпламатыі - прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Анатоль Глаз.


Паводле інфармацыі МЗС, ДТЗ адбылося каля Крывога Возера Мікалаеўскай вобласці з мікрааўтобусам "Мерсэдэс-Бенц Спрынтар" на беларускіх нумарах. Па папярэдніх дадзеных, якія маюцца ў распараджэнні знешнепалітычнага ведамства, восем чалавек пацярпелі, двое з іх знаходзяцца ў рэанімацыі.

Сітуацыю удакладняе пасольства Беларусі ва Украіне ў шчыльным кантакце з Міністэрствам аховы здароўя Беларусі.


Міністр аховы здароўя Беларусі Валерый Малашка трымае на асабістым кантролі сітуацыю з беларусамі, якія пацярпелі ў ДТЗ у Мікалаеўскай вобласці Украіны

Пра гэта паведаміла прэс-сакратар Міністэрства аховы здароўя Юлія Барадун.

Зараз пацярпелым аказваюць дапамогу украінскія медыкі. Пры неабходнасці беларускія спецыялісты дадуць ім любую кансультацыйную дапамогу.

Гэта ўжо не першае за апошні час буйное ДТЗ у Мікалаеўскай вобласці Украіны, у якім пацярпелі грамадзяне Беларусі. У ліпені адбылося сутыкненне мікрааўтобуса "Фольксваген", які рухаўся па маршруце Адэса-Гомель (з беларускай рэгістрацыяй), і грузавіка, які, як паведамлялася, стаяў з правага боку праезнай часткі. У выніку ДТЗ кіроўца і чацвёра пасажыраў мікрааўтобуса загінулі на месцы, 12 чалавек трапілі ў бальніцу.

Паводле БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».