Вы тут

У Мінск па таленты прыедуць арт-менеджары з Еўропы


У канцы лістапада ў беларускай сталіцы пройдзе першы шоўкейс-фестываль Іskra Showcase Weekend, які ладзяць Інстытут Гётэ ў Мінску, пасольства Францыі ў Рэспубліцы Беларусь пры падтрымцы Фонду нямецка-французскага культурнага супрацоўніцтва.


У межах фэсту прадстаўнікі буйных фестываляў з Германіі і Францыі сустрэнуцца з беларускімі музыкантамі, арганізатарамі канцэртаў і прадстаўнікамі музычных пляцовак і раскажуць пра шляхі поспеху ў Еўропе. Шоўкейс-фестывалі — распаўсюджаная форма сувязі паміж артыстамі і бізнес-супольнасцю. Праз іх прасцей трапіць на той ці іншы міжнародны творчы форум і знайсці сваю публіку за мяжой. Раней у нашай краіне падобных мерапрыемстваў, па сутнасці, не праводзілася.

Вікторыя ЗАХАРАВА

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.