Вы тут

Віншаванне Прэзідэнта з Днём настаўніка


Педагагічным работнікам Рэспублікі Беларусь

Дарагія сябры!

Сардэчна віншую вас з прафесійным святам.


Быць настаўнікам — гэта сапраўднае прызванне. Вы з'яўляецеся прыкладам для сваіх выхаванцаў, фарміруеце іх светапогляд і характар.

Найвышэйшая ступень педагагічнага майстэрства — не толькі даваць веды, але і выхоўваць маладое пакаленне маральным, працавітым і паспяховым. Прывіваць нашым дзецям любоў да Радзімы, шанаванне духоўнай спадчыны свайго народа, імкненне развівацца і ўдасканальвацца. Знаходзячыся ў авангардзе грамадска-палітычнага жыцця краіны, быць надзейнымі партнёрамі дзяржавы ў пабудове будучыні Беларусі.

Выказваю вам удзячнасць за штодзённую працу — адну з самых важных і высакародных на Зямлі, найвялікшую адданасць прафесіі, бясконцую мудрасць і велізарную цярплівасць.

Жадаю моцнага здароўя, шчасця і невычэрпнай энергіі!

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.