Вы тут

Працуе выстава «Спадчына Беларусі. Адноўленыя архітэктурныя каштоўнасці»


Фотапраект Аляксандра Аляксеева і Алега Лукашэвіча бачылі як мінчане на агароджы парку Чалюскінцаў, так і жыхары еўрапейскіх гарадоў. Пакалясіўшы па свеце, ён з'явіўся і ў Палацы Незалежнасці, каб яго госці маглі ацаніць усю прыгажосць айчыннай архітэктуры.


Падчас выстаўкі было прадстаўлена 18-е перавыданне кнігі-альбома «Спадчына Беларусі». За апошнія 14 гадоў ужо выйшла 46 500 яе паасобнікаў, што з'яўляецца рэкордам для нацыянальнага кнігавыдання сярод аналагічнай прадукцыі. Старажытныя храмы, палацы, замкі і сядзібы хаваюцца за вокладкай. Яны прадстаўляюць чытачу — а лепш сказаць гледачу — усю палітру архітэктурна-гістарычнай спадчыны. Дарэчы, гэта кніга прадстаўлена ў фондах найбуйнейшых бібліятэк свету, у прэстыжных універсітэтах, культурных і дыпламатычных установах. Яе маюць і вядомыя прыватныя калекцыянеры, сярод якіх каралева Вялікабрытаніі і Папа Рымскі.

На думку Алега Лукашэвіча, праект паказвае, наколькі велізарны крок зрабіла краіна за гады сваёй незалежнасці. Аўтар каментуе, што, напрыклад, яшчэ 15 гадоў таму Мірскі замак быў зусім у іншым стане. А зараз ён адноўлены, як і шэраг іншых будынкаў.

Аляксандр Аляксееў тлумачыць, што тэму спадчыны абралі нездарма. Прырода ўсюды прыгожая, у кожнай краіне. А людзей цікавіць самабытнасць нацыі, што яна стварае. Гэта відаць праз помнікі архітэктуры: магчыма ацаніць узровень навукі, культуры, замежных сувязяў. «Не ў кожнага ёсць час паехаць па Беларусі, а вось так хоць будзе прыадкрывацца наша спадчына», — лічаць аўтары праектаў, бо многія будынкі размешчаны ў рэгіёнах. Алег і Аляксандр адзначаюць, што акцэнт быў зроблены на мастацкае прадстаўленне нашай гісторыі і культуры. Аднак у аснове праекта ўсё ж такі ляжыць вялікая навукова-даследчая праца. Дапамагалі супрацоўнікі музеяў, архівы, гістарычная літаратура. Аўтары вывучалі гісторыю гэтых помнікаў і абіралі самае цікавае, што можа зачапіць і нацыянальнага, і замежнага гледача.

Адкрыццё выстаўкі наведалі міністры, дыпламаты і іншыя дзяржаўныя служачыя. Міністр культуры Беларусі Юрый Бондар адзначыў, што месца правядзення выстаўкі падкрэслівае тую ўвагу, якую ўдзяляе дзяржава пытанням захавання гісторыка-культурнай спадчыны. «Нам ёсць чым ганарыцца, таму што за 27 гадоў незалежнасці была прароблена каласальная праца. Мы гаворым заўсёды пра замкі ў Нясвіжы і Міры — гэта культурныя сімвалы Беларусі. Але ў той жа час сотні аб'ектаў прыведзены ў належны стан. І ў цяперашні час, калі нават разгледзець інвестыцыйную праграму ўрада, па якой забяспечана фінансаванне, рэстаўрацыйныя работы вядуцца на васьмі аб'ектах. Аб апошніх нашых работах вы можаце меркаваць, пабываўшы ў Косаве, Пружанах, сядзібе ў Свяцку...», — тлумачыць Юрый Бондар.

Надзея АНІСОВІЧ

Загаловак у газеце: Уся гісторыя на фота

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.