Вы тут

Адкрыццё музея-фабрыкі ёлачных цацак


Адзіны ў Мінску музей-фабрыка ёлачных цацак адкрыўся сёння ў гандлёвым цэнтры Galleria Minsk. Тут сабраныя сотні ўнікальных экспанатаў з усяго свету. Наведвальнікі музея могуць не толькі ўбачыць усю гэтую прыгажосць, але стварыць уласную - сваімі рукамі распісаць навагодні шкляны шар.


Мерапрыемства прайшло з удзелам міністра інфармацыі Аляксандра Карлюкевіча, рэктара Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Міхаіла  Баразны.

Стваральнік музея Андрэй Бягун аб'ехаў паўсвету, каб сабраць у Мінску калекцыю, якую эксперты ацэньваюць у 800 тысяч долараў. У музеі-фабрыцы прадстаўлены навагоднія атрыбуты з усіх кантынентаў: статуэткі з арнаментам абарыгенаў з Аўстраліі, цацкі з Уганды, зробленыя з ліста бананавага дрэва, копія шара, падоранага папам рымскім, цацкі, якімі ўпрыгожвалі каралеўскія балі ў Вене, а таксама савецкая класіка, здольная абудзіць прыемныя ўспаміны з дзяцінства ў старэйшага пакалення.

«Некаторыя прывозяць на памяць з вандровак магніцікі, а я - ёлачныя цацкі. Я быў у 52 краінах, наведваў блышыныя рынкі і антыкварныя крамы, і цяпер у калекцыі некалькі тысяч экспанатаў, якія прадстаўлены тут. Гэта, дарэчы, самая вялікая калекцыя ў Беларусі і, магчыма, у свеце, - распавёў Андрэй Бягун. На ўваходзе ў музей працуе крама фабрыкі «Грай», дзе можна набыць падарунак на дзень нараджэння, навагоднія святы або замовіць карпаратыўныя ўпрыгажэнні.

Музей у Galleria Minsk будзе працаваць на працягу трох месяцаў - з 10 кастрычніка па 15 студзеня. Кошт квітка: ад 5 да 7 рублёў. Для дзяцей да трох гадоў - бясплатна. Майстар-клас па роспісу елкавага шара пад кіраўніцтвам мастака фабрыкі - 8 рублёў (зробленыя цацкі наведвальнікі забіраюць з сабой). У лістападзе адкрыецца філіял музея ў палацы Румянцавых-Паскевічаў у Гомелі.

Таццяна ТКАЧОВА

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.